Яну́шаўка (, ), ЯнушоўкаНазва населенага пункта прыведзена ў адпаведнасці з кнігай — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Слабадскога сельсавета.
Гісторыя
У 1904 г. засценак Жаснянскай воласці Віленскай губерні, валоданне Казлоўскай, 21 жыхар. У 1921 г. фальварак гміны Жосна Дунілавіцкага (з 1925 года Пастаўскі) павета Віленскага ваяводства, 5 двароў, 32 жыхара. З 12 кастрычніка 1940 г. — у Слабадскім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20 верасня 1944 г. — Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 г. — Мінскай абласцей. У 1940 г. вёска мела 5 двароў, 34 жыхараЯнушевка .
У снежні 1948 г. у вёсцы была адчынена школа для дарослых, вучылася 12 чалавек. У 1949 г. жыхары вёсак Зыкава і Янушаўка аб'ядналіся ў калгас імя Чкалава. 3 сакавіка 1954 г. вёска ў складзе калгаса «1 Мая» (цэнтр — вёска Канстанцінава).
У 1960 годзе мела 26 жыхароў. На 1 студзеня 1997 г. — 9 двароў, 15 жыхароў.
Дадатковыя звесткі З вёскі Янушаўка паходзіць ветраны млын пачатку XX стагоддзя рэдкага ў Беларусі тыпу — пальтрак, перанесены ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ().
Спасылкі
Катэгорыя:Слабадскі сельсавет (Мядзельскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна