Мадэ́м (скарачэнне ад поўнае назвы мадулятар-дэмадулятар) — электронная прылада, мэтаю якой з’яўляецца замена лічбавых даных аналагавымі электрычнымі сігналамі (мадуляцыя) і наадварот (дэмадуляцыя), каб перасылаць даныя праз тэлефонныя, тэлеграфныя і тэлевізійныя лініі альбо радыёхвалі.
Мадэмы могуць быць: паводле выканання - знешнія — якія знаходзяцца звонку камп’ютара і злучаюцца з ім ці іншым прыёмнікам з дапамогай проваду (інтэрфейс: RS-232, USB, LPT, ethernet), унутраныя — як спецыяльная карта пашырэння, якая мантуецца ўнутры камп’ютара (інтэрфэйс: PCI, ISA) і ў пэўнай ступені выкарыстоўвае працэсар камп’ютара, альбо убудаваныя — якія з’яўляюцца унутранай часткай электроннага прыбора (мацярынскай платы, нэтбука ці док-станцыі). паводле тыпу спалучэння - мадэмы для тэлефонных ліній ISDN — для камутаваных тэлефонных ліній, DSL — для некамутаваных тэлефонных ліній, кабельныя мадэмы — якія абменьваюцца данымі праз спецыялізаваныя кабелі, радыёмадэмы
Фотагалерэя
Спасылкі
Катэгорыя:Інфармацыйныя тэхналогіі Катэгорыя:Камп’ютар