Міжнародная асацыяцыя па таксанаміі раслін () займаецца падтрыманнем таксанаміі раслін у стабільным стане і ўсталёўвае правілы наймення батанічных таксонаў. Заснавана ў 1950 годзе. Доўгі час штаб-кватэра арганізацыі знаходзілася ў Вене (Аўстрыя), у наш час (2013) размяшчаецца ў Браціславе (Славакія).

Гісторыя Заснавана 18 ліпеня 1950 года на VII Міжнародным батанічным кангрэсе, які праходзіў у Стакгольме (Швецыя). У наш час штаб-кватэра IAPT знаходзіцца ў Браціславе (Славакія). Прэзідэнтам з 2005 года з'яўляецца (Каралеўскія батанічныя сады К’ю, Лондан). Асацыяцыя выдае таксанамічны часопіс Taxon, а таксама серыю Regnum Vegetabile, Міжнародны кодэкс батанічнай наменклатуры, Index Nominum Genericorum і Index Herbarorium.

Выданні

Taxon Taxon. — штоквартальны часопіс IAPT. Выдаецца з 1951 года Міжнародным бюро па таксанаміі і наменклатуры раслін (). Хоць часопіс «прысвечаны сістэматыцы і эвалюцыйнай біялогіі з ухілам у батаніку»TAXON — Journal of the IAPT., ён больш за ўсё сфакусаваны на праблемах наменклатурнага характару, чым на шырэйшых пытаннях сістэматыкі раслінDavis & Heywood 1973, pp. 33-34.. Часопіс таксама публікуе наменклатурныя прапановы Наменклатурнай секцыі Міжнароднага саюза біялагічных навукTaxon 53 (1): 2..

Regnum Vegetabile Regnum Vegetabile. публікуе серыю кніг у вобласці таксанаміі раслін. Многіях з гэтых тамоў з'яўляюцца літаратурнымі аглядамі ці манаграфіямі па сістэматыцы раслін. Сярод асноўных выданняў і серый агульнага выкарыстання: Міжнародны кодэкс батанічнай наменклатуры ( — «Міжнародны кодэкс наменклатуры водарасцяў, грыбоў і раслін») (Vol. 154, 2012). Даны кодэкс уяўляе сабой збор правілаў і рэкамендацый па найменні таксонаў раслін, грыбоў і некаторых іншых груп арганізмаў. Дзеючае ў наш час выданне вядома як Melbourne Code (так званы «Мельбурнскі кодэкс батанічнай наменклатуры»), паколькі яно было прынята ў 2011 годзе на XVIII Міжнародным батанічным кангрэсе ў Мельбурне (Аўстралія). Міжнародны кодэкс наменклатуры культурных раслін (), 7th edition (Vol. 144, 2005). Рэгулюе назвы сартоў(культывараў). Index Nominum Genericorum (Vols. 100—102 & 113). Спіс усіх апублікаваных у рамках Кодэкса батанічных радавых назваў, уключаючы ўказанне на месца публікацыі і інфармацыю пра тыпавы від. Index Herbariorum, 7th edition (Vol. 106, 1981). Даведнік па гербарыям свету з указаннем кантактнай інфармацыі і размешчаных у іх найважнейшых калекцыях. База даных кіруецца Нью-Ёркскім батанічным садам. International Directory of Botanical Gardens (Vol. 95, 1977). Даведнік па батанічным садам і арбарэтумам усяго свету.

Гл. таксама Міжнародная камісія па заалагічнай наменклатуры Кодэксы біялагічнай наменклатуры Бінамінальная наменклатура Міжнародны кодэкс батанічнай наменклатуры Міжнародны кодэкс заалагічнай наменклатуры

Спасылкі IAPT Index Nominum Genericorum Index Herbariorum

Катэгорыя:Батаніка Катэгорыя:Біялагічная сістэматыка Катэгорыя:Міжнародныя навуковыя арганізацыі Катэгорыя:Біялагічныя навуковыя арганізацыі Катэгорыя:З’явіліся ў 1950 годзе