Уільям Джон «Ліям» Нісан (, ) — ірландскі акцёр, афіцэр ордэна Брытанскай імперыі.

Біяграфія

Уільям Джон Нісан нарадзіўся 7 чэрвеня 1952 года ў горадзе Бэлімена, Паўночная Ірландыя. У школьныя гады захапляўся боксам, аднойчы нават зламаў нос. Але нягледзячы на гэта, ён усё ж дамогся пэўных поспехаў — выйграў у сваёй вагавай катэгорыі юнацкі чэмпіянат па боксе сярод аматараў. Аднак бокс не быў яго адзіным запалам — другі быў тэатр. Нават пасля школы ён граў у маленькіх аматарскіх трупах. Нісан вучыўся ў Каралеўскім універсітэце, што ў Белфасце, аднак быў адлічаны за хранічную непаспяховасць. У 1976 Ліям пачынае граць у белфасцкім тэатры «Lyric Players». Праз пару гадоў ён пераязджае ў Дублін і працуе ў мясцовым «Abbey Theatre». Там яго заўважае рэжысёр Джон Бурмен і прапануе ролю сэра Гавейна, рыцара ў фільме «Экскалібур», які выходзіць на экраны ў 1981 годзе.

У 1999 годзе ён быў удастоены звання афіцэра Ордэна Брытанскай Імперыі ад каралевы Елізаветы II. У 2008 годзе Амерыканскі фонд Ірландыі ўдастоіў Ліяма Нісана прэміі выканаўчых мастацтваў за ўклад у мастацтва ў Ірландыі.

Кінакар’ера

Пачынаючы з канца 1970-х гадоў Ліям Нісан зняўся ў больш чым 70 фільмах.

Вядомасць прыйшла да яго пасля ролі Оскара Шындлера ў фільме 1993 года «Спіс Шындлера»de Vries, Hilary (3 July 1993). «Liam -Neeson». Newsday., і з тых часоў ён з’явіўся ў многіх папулярных фільмах, такіх як «Зорныя войны. Эпізод I: Уяўная пагроза», «Банды Нью-Ёрка», «К-19», «Царства нябеснае», «Бэтмен: Пачатак», «Любоў насамрэч» і іншых.

Асабістае жыццё Удавец — яго жонкай была Наташа Рычардсан, якая 16 сакавіка 2009 г. атрымала сур’ёзную чэрапна-мазгавую траўму на гарналыжным курорце Мон-Трэмблан у Квебеку, памерла 18 сакавіка (19 сакавіка). Ад шлюбу ў Ліяма Нісана засталося двое сыноў — Дэніэл і Майкл.

Ліям Нісан з’яўляецца вялікім фанам англійскага футбольнага клуба Ліверпул.

Ліям нарадзіўся ў сям’і глыбока веруючых каталікоў, але яго заўсёды цікавіў іслам. Хадзілі чуткі, што ён змяніў веру падчас апошняй паездкі ў Турцыю, але сам ён адмовіў гэтаLiam Neeson confirms ‘I am not converting to Islam’.

Зараз Ліям Нісан жыве ў Мілбруку, штат Нью-Ёрк.

Выбраная фільмаграфія

Крыніцы

Спасылкі