Канстанцін Антонавіч Кулінковіч (, г. Ішым Цюменскай вобл., Расія — ) — беларускі вучоны ў галіне педагогікі. Доктар педагагічных навук, прафесар (1973). Заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларусі (1967).

Біяграфія Скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры (1948), дзе і працаваў (у 1953—62 загадчык кафедры, з 1970 рэктар). У 1962—70 загадчык кафедры, з 1977 прафесар Беларускага педагагічнага інстытута.

Навуковыя лрацы па праблемах гісторыі педагогікі, арганізацыі і сацыяльнай ролі спорту. Адзін з аўтараў кніг «Савецкі алімпіец: сацыяльны партрэт» (1979), «Фізічная культура і спорт Беларусі» (1988).

Літаратура Развитие физической культуры и спорта в БССР. Мн., 1969. Этнічная педагогіка беларусаў. Мн., 1993. Гісторыя педагогікі. Мн., 1995.

Літаратура Кулінковіч // БЭ ў 18 т. Т. 9. Мн., 1999.

Катэгорыя:Дактары педагагічных навук Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы фізічнай культуры БССР Катэгорыя:Рэктары БДУФК