Га́рыет Элі́забет Бі́чэр-Стоу (; , Лічфілд, Канектыкут, ЗША — , Хартфард, Канектыкут, ЗША) — амерыканская пісьменніца, аўтар знакамітага раману «Хаціна дзядзькі Тома».
Біяграфія Гарыет Элізабэт нарадзілася ў сям’і вядомага багаслова і прапаведніка Лімана Бічэра. Малодшы брат Генры Уорд Бічэр таксама стаў прапаведнікам. Выхоўвалася ў пурытанскай традыцыі і непрыняцці рабства. Доўгі час будучая пісьменніца была настаўніцай у заснаванай яе сястрой школе для дзяўчынак. У 1836 выйшла замуж за Кельвіна Эліса Стоу, прафесара багаслоўя ў Андаверы (Масачусетс).
У сваіх літаратурных творах яна выступіла гарачай заступніцай жаночай адукацыі і знішчэння рабаўладання. Самы вядомы раман Гарыет Бічэр-Стоу — «Хаціна дзядзькі Тома» (1852) — у першы ж год разышоўся ў Амерыцы тыражом 350 000, а агулам у 600 000 асобнікаў, вытрымаў 35 выданняў у Англіі і быў перакладзены на 20 моў. У адказ на праклёны і абвінавачанні, якія пасыпаліся на Бічэр-Стоу за гэту казань вызвалення неграў з боку рабаўладальнікаў і іх паплечнікаў, яна выдала «Ключ» («Key to uncle Tom’s Cabin»), у якім яскрава засведчыла, што сюжэт для раману ўзяты ёю наўпрост з жыцця, часта нават да мізэрных падрабзянасцей.
Пісала таксама вершы, пераважна на рэлігійныя тэмы. У 1869 надрукавала ў адным амерыканскім часопісе артыкул «Сапраўдная гісторыя жыцця жонкі Байрана», у якім узвяла на вялікага паэта абвінавачанне ў пералюбным сужыцці са зводнай сястрой. Артыкул выклікаў усеагульнае абурэнне ў Амерыцы і Еўропе, і хоць Бічэр-Стоу намагалася апраўдацца і пацвердзіць абвінавачанне новымі фактамі ў кнізе «Lady Byron vindicated» (Бостан, 1869), аднак ёй ніхто не паверыў, і ўся гэтая гісторыя можа быць патлумачаная толькі пурытанскай нецярплівасцю асяроддзя, у якім Бічэр-Стоу жыла з часу свайго замужжа.
Дом у Брансуіку (штат Мэн), дзе была напісана «Хаціна дзядзькі Тома», знаходзіцца ў спісе найістотных славутасцей ЗША.
Бібліяграфія «Нарыс з новаанглійскага жыцця» / (1834) «Мейфлаўэр, або Нарысы нораваў і характараў нашчадкаў пілігрымаў» / (1843, 21 вып., Бостан, 1882) «Хаціна дзядзькі Тома» / (1852) «Ключ да „Хаціны дзядзькі Тома“» / (1853) Sunny memories of foreign lands (Бостан, 1854, 2 т.) «Дрэд, гісторыя пра Вялікае злавеснае балота» / (Бостан, 1856) «Святарова каханка» / (Бостан, 1859) «жамчужына вострава Ор» / (1862) «Людзі нашых дзён» / (1868) «Жыхары Старога горада» / (1869) Little Pussy Willow (1870) «Апраўданне лэдзі Байран» / (1870) «Мая жонка і я» / (Бостан, 1871) «Бела-ружовая тыранія» / (Бостан, 1871) «Олдтаўнскія аповеды ля каміну, распаведзеныя Семам Лоўсанам» / (Бостан, 1872) Palmetto leaves (Бостан, 1873) «Мы і суседзі» / (1875) Footsteps of the master (Бостан, 1876) Poganuc People (1878) A dog’s mission (Бостан, 1881)
Спасылкі
Цэнтр Гарыет Бічэр-Стоу Жыццяпіс
Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Абаліцыяністы ЗША Катэгорыя:Пісьменніцы ЗША Катэгорыя:Пісьменніцы XIX стагоддзя Катэгорыя:Англіканскія святыя Катэгорыя:Жанчыны віктарыянскай эпохі