Эдвард Тамаш Масальскі (; , в. Рудаўка Слуцкага пав., цяпер Нясвіжскі раён — ) — польскі пісьменнік.

Біяграфія Паходзіў з роду Масальскіх, брат Ю. Масальскага. Вучыўся ў Магілёве, Полацку, Віленскім універсітэце. У 1823 арыштаваны як член тайнага студэнцкага таварыства філарэтаў. 3 1832 рэдактар сатырычнага часопіса «Bałamut» («Баламут») у Пецярбургу. 3 1853 жыў у Варшаве.

У дыдактычным рамане «Пан Падстоліч, або Чым з’яўляемся мы і чым быць можам» (ч. 1—5, Вільня; Пецярбург, 1831—33, адначасова выйшаў на рускай мове ў перакладзе П. Гаеўскага) паказаў цяжкае жыццё беларускіх сялян, стварыў вобраз ідэальнага пана. Раман Э. Т. Масальскага «Пан Падстоліц», спалучаючы жанры дыдактычнага рамана нораваў і літаратурнай утопіі, з’яўляецца сінтэзам навуковага і мастацкага, дзе навуковае вызначае форму ўвасаблення ідэйна-тэматычнага зместу.

Аўтар прац «Пра славянскія скарбы» (1853), «Звычай пінчукоў і беларусаў» (не апубл.), «Граматыка польскай мовы» (1858), артыкулаў па эканоміцы сельскай гаспадаркі, мемуараў пра сваё знаходжанне на Беларусі (часткова апублікаваных Г. Масціцкім у кнізе «3 філарэцкага свету», Вільня, 1924).

Творы Масальскі, Э. Т. З успамінаў (1799—1824) / Э. Т. Масальскі // Прадмова, перакл. с польск. мовы, камент. С. А. Шыдлоўскі // Маладосць. — 2014. — № 6. — С. 127—138. Масальскі, Э. Т. З успамінаў (1799—1824) / Э. Т. Масальскі // Прадмова, перакл. с польск. мовы, камент. С. А. Шыдлоўскі // Маладосць. — 2014. — № 7. — С. 120—134. Масальскі, Э. Т. З успамінаў (1799—1824) / Э. Т. Масальскі // Прадмова, перакл. с польск. мовы, камент. С. А. Шыдлоўскі // Маладосць. — 2014. — № 8. — С. 98—108. Масальскі, Э. Т. З успамінаў (1799—1824) / Э. Т. Масальскі // Прадмова, перакл. с польск. мовы, камент. С. А. Шыдлоўскі // Маладосць. — 2014. — № 9. — С. 126—138. Масальскі, Э. Т. Пан Падстоліц, альбо Чым мы ёсць і чым быць можам // пераклад Мікола Хаўстовіч, Warszawa. - 2015.

Крыніцы

Літаратура

Шыдлоўскі С. А. Карты, танцы і другія забавы студэнтаў Полацкай акадэміі / С. А. Шыдлоўскі // Arche. — 2009. — № 4. — С. 312—315. Бурдзялёва І. Жанравы сінкрэтызм у рамане Э. Т. Масальскага «Пан Падстоліц» // Беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі. Да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча: зб. арт. па матэрыялах міжнар. навук. канф. / Беларус. дзярж. ун-т; рэдкал.: І. Э. Багдановіч (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БДУ, 2018. — С. 320—329.

Спасылкі Беларусь у асобах і падзеях

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Нясвіжскім раёне Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі Эдвард Катэгорыя:Філарэты