Аляксандр I Валас (; ? — 145 да н.э.) — цар сірыйскі (150 да н.э.—145 да н.э.). Быццам сын Антыёха IV Эпіфана.
У сапраўднасці нізкага паходжання, але быў так падобны на Антыёха IV, што быў (каля 160 да н.э.) выстаўлены царом пергамскім Аталам II як прэтэндэнт на трон дзяржавы Селеўкідаў, а неўзабаве атрымаў падтрымку Рыма. Меў падтрымку і з боку Егіпта — Пталамей VI аддаў яму ў жонкі сваю дачку Клеапатру Тэю.
Аднак Аляксандр быў скінуты са стальца Дэметрыем II Нікатарам, а пасля таго, як страціў і падтрымку Егіпта, быў забіты набацеямі.
Выявы Аляксандра I вядомыя толькі з манет; бронзавая статуя з Пампеяў, відаць, з’яўляе Антыёха VIII, а бронзавая статуя валадара ў Нацыянальным музеі ў Рыме, — Дэметрыя I Сатэра.
Спасылкі
Катэгорыя:Кіраўнікі Азіі II стагоддзя да н.э. Катэгорыя:Цары сірыйскія Катэгорыя:Самазванцы Старажытнага свету Катэгорыя:Памерлі ў 145 годзе да н.э.