Да 1 студзеня 2010 года Фінляндыя падзялялася на 6 губерняў (ляні, , ). Губерні кіраваліся ўрадам, на чале якога знаходзіўся губернатар, прызначаны прэзідэнтам краіны. Максімальны срок, на працягу якога губернатар мог займаць свой пост, — 8 гадоў. У 2010 былі цалкам ліквідаваны.

Губерня Сталіца 1 2 3 4 5 6

Гісторыя Да адміністрацыйнай рэформы 1997 года Фінляндыя падзялялася на 12 губерняў, якія захаваліся з часоў праведзенай Мікалаем I рэформы. Большая частка трынаццатай, Выбаргскай губерні была далучана да СССР пасля Зімняй і Другой сусветнай войн.

Пасля праведзенай у 1831 годзе Мікалаем I рэформы Вялікае княства Фінляндскае падзялялася на 8 губерняў: Губерня Губернскі горад Плошча, тыс. кm² Насельніцтва, тыс. чал., 1905 Аба-Б’ёрнеборгская губерня Аба 22,9 470 Вазаская губерня Ваза / Нікаластайт 38,3 479 Выбаргская губерня Выбарг 31,5 458 Куопіоская губерня Куопіа 35,6 319 Нюландская губерня Гельсінгфорс 11,1 327 Санкт-Міхельская губерня Санкт-Міхель 17,2 192 Тавастгуская губерня Тавастгус 18,0 317 Улеаборгская губерня Улеаборг 157,0 295 У 1918 годзе, неўзабаве пасля абвяшчэння незалежнасці Фінляндыі, Аландскія астравы былі выдзелены ў асобную губерню, якая атрымала аўтаномны статус у выніку аландскага крызіса ў 1921 годзе.

У 1921 годзе на набытай паводле Тартускага мірнага дагавора тэрыторыі была створана Печангская губерня, але ўжо 1 студзеня яна была ліквідавана і ўключана ў склад губерні Оўлу.

У 1938 годзе паўночная частка губерні Оўлу была выдзелена ў Лапландскую губерню. Пасля таго як большая частка Выбаргскай губерні, уключаючы губернскі горад, адышла да СССР пасля Зімняй і Другой сусветнай войн, на той частцы, што засталася ў Фінляндыі, была ў 1947 годзе створана губерня Кюмі.

У 1960 годзе былі створаны губерні Цэнтральная Фінляндыя (з частак Вазаскай, Міхельскай, Куапійскай губерняў і губерні Хяме) і Паўночная Карэлія (з часткі Куапійскай губерні).

У выніку рэформы 1997 года колькасць губерняў была скарочана да шасці: губерні Уўсімаа, Кюмі і паўднёвая частка губерні Хяме былі аб’яднаны ў губерню Паўднёвая Фінляндыя, губерні Ваза, Турку-Поры, Цэнтральная Фінляндыя і паўночная частка губерні Хяме ў губерню Заходняя Фінляндыя, а губерні Куопіа, Мікелі і Паўночная Карэлія ў губерню Усходняя Фінляндыя.

1 студзеня 2010 года ўсе губерні былі ліквідаваны. але было створана Агенцтва рэгіянальнага кіравання. Таксама захаваўся падзел Фінляндыі на вобласці.

Гл. таксама

Адміністрацыйны падзел Фінляндыі Агенцтва рэгіянальнага кіравання Фінляндыі

Катэгорыя:Адміністрацыйны падзел Фінляндыі