Эндру Юр (; , Глазга — , Лондан) — шатландскі эканаміст і хімік.

З 1804 па 1830 быў прафесарам хіміі і натурфіласофіі ў каледжы Андэрсана. Аўтар даследавання «Слоўнік хіміі» Dictionary of Chemistry, 1821), перакладзены яшчэ пры яго жыцці на нямецкую і французскую мовы. У 1834 аб'ехаў найбуйнейшыя фабрычныя вытворчасці Брытаніі, каб атрыманы досвед выкарыстоўваць у тэарэтычных распрацоўках. Прыхільнік аперацыйнага падзелу працы. У гісторыі эканамічных вучэнняў Эндру Юр увайшоў як даследчык, які зрабіў тэрміны-словазлучэнні «філасофія фабрыкі» і «філасофія вытворчасці» структураўтваральнымі элементамі свайго эканамічнага вучэння. Аўтар працы «Слоўнік мастацтваў, мануфактур і шахт» (Dictionary of Arts, Manufactures, and Mines, 1853). Метадалогія Эндру Юра была блізкая алгарытму інтэлектуальных пошукаў матэматыка і канструктара Чарльза Бэбіджа. Неаднаразова згаданы ў тэкстах Карла Маркса.

Літаратура (1821) (1829) (1835) Філасофія фабрыкі (1836) Баваўняная прамысловасць у Вялікабрытаніі (1837)