«Тыта́нік» () — фільм-катастрофа 1997 года, зняты Джэймсам Кэмеранам, у якім паказана гібель легендарнага лайнера «Тытанік». Галоўныя ролі ў фільме выканалі Кейт Уінслет (Роза Дзьюіт Б’юкейтэр) і Леанарда Дзі Капрыа (Джэк Доўсан). Героі фільма, быўшы членамі розных сацыяльных слаёў, закахаліся адзін у аднаго на борце злашчаснага карабля, які здзяйсняў свой рэйс праз Атлантычны акіян у 1912 годзе.
Прэм’ера фільма ў ЗША адбылася 19 снежня 1997 года. Дыстрыбутарам фільма ў Паўночнай Амерыцы выступіла кампанія «Paramount Pictures», а ва ўсім астатнім свеце — «20th Century Fox». Бюджэт склаў 200 мільёнаў долараў ЗША. BoxOfficeMojo.com. Праверана 6 сакавіка 2007 года — рэкордны для свайго часу. «Тытанік» усталяваў рэкорд, стаўшы самым прыбытковым фільмам за ўсю гісторыю кінематографа, сабраўшы ў пракаце ва ўсім свеце звыш 1,8 мільярдаў долараў, і ўтрымліваў гэта дасягненне на працягу 12 гадоў, пакуль яно не было пабіта фільмам таго ж рэжысёра «Аватар». BBC, 25 лютага 1998 года. Праверана 6 сакавіка 2007 года. Апроч гэтага ён узначальваў амерыканскі бокс-офіс 15 тыдняў, што зрабіла яго другім фільмам пасля «Іншапланецяніна» (1982), які знаходзіўся на гэтай пазіцыі даўжэй усіх — 16 тыдняў.
У 1998 годзе «Тытанік» быў вылучаны на «Оскар» у 14 намінацыях, у выніку атрымаў 11 з іх, уключаючы ўзнагароду «Найлепшы фільм» 1997 года. Фільм стаў рэкардсменам па колькасці атрыманых узнагарод «Оскар» нароўні з такімі фільмамі, як «Усё пра Еву» (1950), «Бен-Гур» (1959) і «Уладар пярсцёнкаў: Вяртанне караля» (2003), у сувязі з чым часта прызнаецца найлепшым фільмам у жанры меладрама.
5 красавіка 2012 года, у сувязі са стагоддзем легендарнага крушэння адбылася прэм’ера гэтага фільма ў фармаце 3D і IMAX 3D.
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт фільма
«Тытанік» на сайце All Movie Guide «Тытанік» на сайце Box Office Mojo «Тытанік» на сайце Yahoo! Movies
Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Джэймс Хорнер Катэгорыя:Фільмы, заснаваныя на рэальных падзеях Катэгорыя:Фільмы 20th Century Fox Катэгорыя:Фільмы кампаніі Paramount Pictures Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Оскар» за «Найлепшы фільм» Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» за найлепшы фільм — драма