Іван Цанкар (; , Врхніка — , Любляна) — славенскі пісьменнік, класік славенскай літаратуры.
У 1896 вучыўся ў Венскім універсітэце, але неўзабаве сышоў з яго, заняўшыся літаратурнай працай. Адзін з пачынальнікаў славенскага мадэрна. Раннія творы адзначаны ўплывам дэкаданса і сімвалізму. Рэалістычныя творы Цанкара — камедыя «Для выгоды народа» (1901), драма «Кароль Бетайновы» (1902), раманы «На вуліцы беднякоў» (1902) і «Марцін Качура. Жыццяпіс ідэаліста» (1906), аповесць «Батрак Ярней і яго права» (1907) — адрозніваюцца глыбокім псіхалагізмам. У публіцыстычных і літаратурна-крытычных артыкулах адстойваў дэмакратычныя традыцыі славенскай літаратуры. Цыкл навел і вершаў у прозе «Бачанні» (1917) адлюстраваў уражанні Цанкара ад 1-й сусветнай вайны, роздумы пра будучыню. Драматургія Цанкара заклала аснову нацыянальнага рэпертуару.
Крыніцы
Літаратура
Трус М. В. Душа мяцежная і неспакойная (Іван Цанкар) // Славянскія літаратуры: постаці (ІІ): Зборнік артыкулаў / Пад рэд. І. А. Чароты. — Мінск: РІВШ БДУ, 2003. — С. 126—136. Трус М. Аповесць Івана Цанкара «Батрак Ернэй і яго права» (1907) у Беларусі: рэцэпцыя, пасрэдніцтва, кантэкст // Полымя. — 2023. — № 10. — С. 64 — 74.
Катэгорыя:Пісьменнікі Славеніі Катэгорыя:Паэты Славеніі Катэгорыя:Драматургі Славеніі Катэгорыя:Пахаваныя ў Любляне Катэгорыя:Сацыялісты