Джазефа Царліна (— , ) — італьянскі кампазітар, арганіст, музычны тэарэтык. Быў святаром, кіраўніком капэлы Сан-Марка ў Венецыі. Прагрэсіўны вучоны эпохі Адраджэння, Царліна заклаў падмурак сучаснага вучэння аб гармоніі. У сваіх меркаваннях ён абапіраўся на слыхавое ўспрыманне. У 1588-89 у Венецыі выдадзены Поўны збор літаратурных работ Царліна. Аўтар матэт, мадрыгалаў і інш.

Спасылкі

Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Італіі Катэгорыя:Кампазітары Італіі Катэгорыя:Арганісты Італіі Катэгорыя:Тэарэтыкі музыкі