Аддзел фізіялогіі і сістэматыкі ніжэйшых раслін АН БССР быў створаны ў 1958 годзе з аднайменнага аддзела (існаваў з 1953) Інстытута біялогіі АН БССР. Заснавальнікам і кіраўніком аддзела амаль на працягу ўсяго перыяду існавання быў акадэмік Васіль Феафілавіч Купрэвіч. Напрамкі даследаванняў Фларыстычныя даследаванні іржаўных, дрэваразбуральных, ядавітых і ядомых грыбоў з мэтай вывучэння відавога складу і распаўсюджання па тэрыторыі Беларусі. Даследаванні відавога складу і біямасы фітапланктону вадасховішчаў і рыбаводных сажалак Беларусі. Мелі вялікае значэнне для характарыстыкі гаспадарчай каштоўнасці вадаёмаў рэспублікі і распрацоўкі комплексных мерапрыемстваў па павышэнні іх прадукцыйнасці. Глебавая энзімалогія. Парачак новаму навуковаму кірунку быў пакладзены В.Ф. Купрэвічам. Даследаванні уздзеяння грыбной і віруснай інфекцыі на фізіялагічныя працэсы раслін. Вывучэнне газавага абмену раслін. Паказана, што змены у энергіі дыхання пры аблігатным паразітызме звязаны з парушэннямі на заключным этапе біялагічнага акіслення, у працэсе якога сінтэзуюцца макраэргічныя сувязі. У выніку хвароба вядзе да непрадукцыйных затрат арганічнага рэчыва і зніжэння ўстойлівасці да знешніх неспрыяльных умоў. Даследаванні далі магчымасць глыбей раскрыць механізм парушэння нармальнага ходу метабалізму ў раслінах пры паражэнні і механізм адказу расліны на укараненне паразіту., што з'яўляецца асновай для рапрацоўкі мерапрыемстваў па барацьбе з інфекцыяй.

Асноўныя публікацыі В.Ф. Купревич. Болезни клевера и люцерны. 1954. З.Я. Серова. Сравнительные исследования газового обмена у растений, подвергшихся инфекции. 1963. Э.П. Комарова. Определитель трутовых грибов СССР. 1964. В.Ф. Купревич, Т.А. Щербакова. Почвенная энзимология. 1966. Съедобные и ядовитые грибы. Определитель. 1967.

Рэарганізацыя У 1972 Аддзел у складзе трох лабараторый цалкам увайшоў у склад Інстытута эксперыментальнай батанікі АН БССР.

Літаратура В.Ф. Купревич. Академия наук Белорусской ССР. - 3-е изд., доп. - Мн.: Наука и техника, 1968. - С.87-88.

Спасылкі Институт экспериментальной ботаники имени В.Ф. Купревича НАН Беларуси - История

Катэгорыя:Інстытуты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Арганізацыі Мінска Катэгорыя:Біялогія ў Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1958 годзе Катэгорыя:1958 год у Мінску Катэгорыя:Зніклі ў 1972 годзе