VIAF ( — Віртуальны міжнародны аўтарытэтны файлhttp://www.gpntb.ru/win/inter-events/crimea2005/disk/140.pdf) — віртуальная сістэма міжнародных стандартаў для аўтарытэтнай інфармацыі (напрыклад, інфармацыі пра творы і іх аўтарах). У распрацоўцы праекта ўдзельнічала некалькі найбуйнейшых сусветных бібліятэк, у тым ліку Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бібліятэка Кангрэса ЗША..
VIAF з’яўляецца міжнародна прызнанай сістэмай класіфікацыі. Гэта сумесны праект некалькіх нацыянальных бібліятэк і кіруецца Анлайнавым камп'ютарным бібліятэчным цэнтрам (OCLC). Праект быў ініцыяваны Нямецкай нацыянальнай бібліятэкай і Бібліятэкай Кангрэса ЗША. Праект заснаваны ў 2000 годзе.Analysis and Reflections on VIAF, Virtual International Authority File // JLIS, Vol. 1, No. 2 (2010), Manzotti, DOI:10.4403/jlis.it-4520: «Virtual International Authority File (VIAF) is a joint experiment of the Library of Congress (LC), the Deutsche Nationalbibliothek (DNB), and the Bibliothèque Nationale de France (BNF) with Online Computer Library Center (OCLC). Started in 2000, VIAF is a linking between authority records of the participant national agencies»
Кароткая гісторыя праекта У красавіку 1998 года Бібліятэка Кангрэса ЗША (LC), Нямецкая бібліятэка (DNB) і OCLC прыступілі да стварэння канцэптуальнага праекта, каб звязаць бібліяграфічныя запісы для асабістых імёнаў у адзіную сістэму.
VIAF Кансорцыум быў сфарміраваны па пісьмовай згодзе LC, DNB і OCLC у жніўні 2003 года. Пагадненне было падпісана на 69-й Генеральнай канферэнцыі IFLA, якая адбылася ў Берліне.
Нацыянальная бібліятэка Францыі (BNF) далучылася да пагаднення аб кансорцыуме 5 кастрычніка 2007 года.
Гэтыя чатыры арганізацыі - LC, DNB, BnF і OCLC - узялі на сябе ролю кіраўнікоў у кансорцыуме, маючы агульную адказнасць за VIAF, хостынг VIAF і пастаўку праграмнага забеспячэння, а таксама бібліяграфічны змест даных. Іншыя арганізацыі пазней далучыліся да кансорцыума, падаючы зыходныя файлы і досвед для прасоўвання VIAF.
У 2010 годзе сярод кіраўнікоў устаноў пачаліся сур'ёзныя перамовы і дыскусіі па доўгатэрміновай арганізацыйнай дамоўленасці для VIAF. Пасля разгляду розных варыянтаў і прынцыпаў працы аўтары пагадзіліся аднесці VIAF да службы OCLC. У 2011 годзе былі абмеркаваны дэталі пераходу і пасля згоды ўсіх удзельнікаў у 2012 годзе пачаўся гэты пераход.
Апісанне праекта Мэта сістэмы - звязаць некалькі нацыянальных ідэнтыфікатараў (такіх, як нямецкі GND, (раней PND для асоб), амерыканскі LCCN, французскі BNF і іншыя) у адзіную сістэму класіфікацыі і пошуку інфармацыі. Запіс VIAF атрымлівае стандартны ўнікальны нумар, утрымлівае ўвесь набор першасных запісаў з зыходніка, а таксама высылаецца на арыгінальныя крыніцы. Даныя знаходзяцца ў свабодным інтэрнэт-доступе і могуць быць выкарыстаны для даследаванняў і абмену данымі і праз фонды бібліятэк у электронным відзе. Узаемнае абнаўленне ажыццяўляецца па пратаколе Ініцыятывы адкрытых архіваў (OAI).
Нумары файлаў таксама дадаюцца ў біяграфічныя і іншыя артыкулы Вікіпедыі.
Бібліятэкі-ўдзельнікі
№ п.п. Фатаграфія будынка Беларуская назва Назва на мове арыгінала Размяшчэнне Краіна Код класіфікацыі Прыклад паказальніка 1 Інстытут адзінага каталога італьянскіх бібліятэк Istituto Centrale per il Catalogo Unico Рым Італія ICCU IT/ICCU/RAVV/088390 2 100 px Нямецкая нацыянальная бібліятэка Deutsche Nationalbibliothek Франкфурт-на-Майне Германія GND DNB/11864291X 3 100 px Getty Research Institute Getty Research Institute Лос-Анджэлес, Каліфорнія ЗША JPG ULAN/500327036 4 Бібліятэка і Архіў Канады Bibliothèque et Archives Canada Атава, Антарыа Канада LAC LAC/0040H0370F 5 Бібліятэка Александрына Bibliotheca Alexandrina Александрыя Егіпет EGAXA EGAXA/vtls000791617 6 100 px Бібліятэка Кангрэсу + 8 бібліятэк Library of Congress (NACO consortium) Вашынгтон ЗША LCCN n/79/068416 7 100 px 100 px Нацыянальная парламенцкая бібліятэка, Японія 国立国会図書館 Токіа і Кіёта Японія NDL NDL/00458898 8 100 px Нацыянальная бібліятэка Аўстраліі National Library of Australia Канбера Аўстралія NLA NLA/000036180076 9 Нацыянальная бібліятэка Францыі Bibliothèque nationale de France Парыж Францыя BNF cb11926775j 10 100 px Нацыянальная бібліятэка Ізраіля הספרייה הלאומית Іерусалім Ізраіль NLI NLI/000131866 11 Нацыянальная бібліятэка Партугаліі Biblioteca Nacional de Portugal Лісабон Партугалія BNP PTBNP/56654 12 Нацыянальная бібліятэка Іспаніі Biblioteca Nacional de España Мадрыд Іспанія BNE BNE/XX933715 13 100 px Нацыянальная бібліятэка Швецыі Kungliga Biblioteket Стакгольм Швецыя SELIBR SELIBR/97268 14 Нацыянальная бібліятэка Чэхіі Národní knihovna České republiky Прага Чэхія NKC NKC/jn19981002230 15 Нацыянальная бібліятэка імя Сечэні Országos Széchényi Könyvtár Будапешт Венгрыя NSZL NSZL/000000001730 16 RERO: Бібліятэчная сетка Заходняй Швейцарыі Réseau des bibliothèques de Suisse occidentale or Westschweizer Bibliothekverbund Швейцарыя RERO RERO/vtls013481645 17 Французскі бібліятэчны кансорцыум універсітэтаў Système universitaire de documentation Францыя SUDOC SUDOC/085948470 18 100 px Швейцарская нацыянальная бібліятэка Schweizerische Nationalbibliothek, Bibliothèque nationale suisse, Biblioteca nazionale svizzera, Rete delle bibliotheche della Svizzera occidentale Берн Швейцарыя SWNL SWNL/vtls000204495 19 NUKAT: Адзіны каталог навуковых бібліятэк Польшчы NUKAT: katalog zbiorów polskich bibliotek naukowych Варшава Польшча NUKAT NUKAT/n/94202820 20 Ватыканская апостальская бібліятэка Bibliotheca Apostolica Vaticana - Ватыкан BAV BAV/ADV10242315 21 BIBSYS BIBSYS Тронхейм Нарвегія BIBSYS BIBSYS/x90952390 22 Фламандскія публічныя бібліятэкі Flemish Public Libraries Брусель Бельгія BIBNET BIBSYS/x90952390 23 100 px Каралеўская бібліятэка Даніі + 1 бібліятэка Danish Library Center Капенгаген Данія ВBС 8709791159102x 24 Latvijas Nacionālā bibliotēka Рыга Латвія LNB-LNC LNB-LNC10-000012145 25 100 px Нацыянальная бібліятэка Польшчы Biblioteka Narodowa w Warszawie Варшава Польшча NLP NLP-a21143511 26 100 px Бібліятэка Каталоніі Biblioteca de Catalunya Барселона Іспанія BNC BNC-a10604303 27 100 px Bibliothèque nationale de Luxembourg Люксембург Люксембург
Бібліятэкі і праекты, якія ўдзельнічаюць у рэжыме тэсціравання
№ п.п. Фатаграфія будынка Беларуская назва Назва на мове арыгінала Размяшчэнне Краіна Код класіфікацыі Прыклад паказальніка 1 100 px Расійская дзяржаўная бібліятэка Российская государственная библиотека Масква Расія RSL RSL/nafpn-000084026 2 100 px Каралеўская нацыянальная бібліятэка Нідэрландаў Koninklijke Bibliotheek Гаага Нідэрланды NTA NTA/068808658 3 100 px 国家图书馆管理局 - Сінгапур NLB NLB/18487957 4 100 px Нацыянальная бібліятэка Лівана المكتبة الوطنية Бейрут Ліван LNL LNL/33485 5 Perseus універсітэт Тафтса (таварыства Макса Планка) ЗША (Германія) PERSEUS PERSEUS/author.236.1 6 100 px Вікіпедыя Wikipedia Сан-Францыска ЗША Wikipedia 7 ISNI Лондан Вялікабрытанія ISNI ISNI/0000 0001 2137 6443 8 100 px Нацыянальная і ўніверсітэцкая бібліятэка Заграба Nacionalna i sveučilišna knjižnica u Zagrebu Заграб Харватыя 9 2 недакументаваныя праекты
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Класіфікатары Катэгорыя:Сістэмы класіфікацыі Катэгорыя:Бібліятэка Кангрэсу Катэгорыя:Базы даных