200px|thumb|Пульсарная планета PSR 1257+12 ва ўяўленні мастака. Пульсарная планета — планета, якая абарочваецца вакол пульсара.
Першая планета па-за межамі Сонечнай сістэмы была знойдзена менавіта каля пульсара. Планета, якая знаходзіцца каля пульсара выклікае ўзбурэнне ў яго перыядзе пульсацыі. Паколькі перыяд абарачэння пульсара вельмі стабільны, то нават невялікія ўзбурэнні, выкліканыя планетай, могуць быць зафіксаваны. Менавіта так і знаходзяць пульсарныя планеты.
У 2006 годзе вакол пульсара 4U 0142+61, размешчанага на адлегласці 13 000 светлавых гадоў ад Зямлі, быў знойдзены калязоркавы дыск. Адкрыццё было зроблена камандай Дыпта Чакрабарці на касмічным тэлескопе Спітцэр. Дыск складаецца з металічных рэшткаў, утвораных пры выбуху звышновай, які сфарміраваў пульсар каля 100 000 гадоў назад. Дыск падобны на тыя, што назіраюцца каля сонцападобных зорак, і ў будучыні, магчыма, з яго ўтворыцца планетная сістэма, падобная да нашай. На сённяшні дзень лічыцца, што на пульсарных планетах наяўнасць высокаразвітых форм жыцця немагчыма з-за моцнага электрамагнітнага патоку, які ідзе ад пульсара.
M62H M62H — мілісекундны пульсар, размешчаны ў сузор’і Змеяносец. Ён знаходзіцца ў шаравым зорным скопішчы Месье 62 на адлегласці каля 5600 парсекаў (прыкладна 18 000 светлавых гадоў) ад Зямлі. Пульсар быў адкрыты ў 2024 годзе з дапамогай радыётэлескопа MeerKAT. Перыяд кручэння M62H складае 3,70 мілісекунды, гэта значыць, ён робіць 270 абаротаў у секунду (270 Гц). Яго планетарны спадарожнік мае мінімальную масу 2,5 МДж і медыянную масу 2,83 МДж, пры дапушчэнні масы пульсара 1,4 М☉. Яго мінімальная шчыльнасць складае 11 г/см.
Спіс пульсарных планет PSR 1257+12 b PSR 1257+12 c PSR 1257+12 d PSR B1620-26 b
Крыніцы
Спасылкі List of known exoplanets
Катэгорыя:Класы экзапланет