thumb|Дырыжабль «Гіндэнбург» LZ 129 «Гіндэнбург» () — цвёрды дырыжабль, пабудаваны ў 1936 годзе ў Германіі. Быў самым вялікім у свеце са створаных да таго часу дырыжабляў (па аб’ёме малаважна саступаў апошняму класічнаму цэпеліну , 1938). Сваю назву паветраны карабель атрымаў у гонар рэйхспрэзідэнта Германіі Паўля фон Гіндэнбурга.
6 мая 1937 года, завяршаючы чарговы трансатлантычны рэйс, пры выкананні пасадкі на галоўнай паветраплавальнай базе ваенна-марскіх сіл ЗША ў Лейкхерсце напоўнены пажаранебяспечным вадародам «Гіндэнбург» загарэўся і пацярпеў катастрофу, у выніку якой загінула 35 з 97 чалавек, якія знаходзіліся на яго борце, а таксама адзін член наземнай каманды. І хоць па колькасці ахвяр «Гіндэнбург» не з’яўляецца найбуйнейшай катастрофай дырыжабля, гібель гэтага паветранага карабля атрымала вялікі рэзананс.
Заўвагі
Літаратура
Спасылкі
Navy Lakehurst Historical Society Airships.net: LZ-129 Hindenburg Hindenburg Hydrogen Fire Faces of the Hindenburg
Катэгорыя:Дырыжаблі Катэгорыя:Авіякатастрофы Катэгорыя:Катастрофы 1937 года Катэгорыя:Падзеі ў ЗША 06 1937 Катэгорыя:1937 год у ЗША Катэгорыя:З’явіліся ў 1936 годзе Катэгорыя:Авіяцыя Германіі