Клаус Кроль (, нар. г., Эбларн) — аўстрыйскі гарналыжнік, удзельнік двух Алімпійскіх гульняў, пераможца этапаў Кубка свету. Спецыялізуецца ў хуткасных дысцыплінах (выступае толькі ў хуткасным спуску і супергіганце).

Чэмпіён свету сярод юніёраў 1999 года ў супергіганце і чэмпіён свету сярод юніёраў 2000 года ў хуткасным спуску. У Кубку свету Кроль дэбютаваў у 2000 годзе, у студзені 2009 года атрымаў сваю першую перамогу на этапе Кубка свету, у супергіганце. Усяго на сённяшні дзень мае 6 перамог на этапах Кубка свету, 4 у хуткасным спуску і 2 у супергіганце. 3 з сваіх 6 перамог Клаўс атрымаў у нарвежскім Квітфіёле. Лепшым дасягненнем у агульным заліку Кубка свету з'яўляюцца для Кроля 7-е месца ў сезоне 2011/12. У тым жа сезоне Клаус выйграў залік хуткаснага спуску ў рамках Кубка свету.

На Алімпіядзе-2006 у Турыне заняў 22-е месца ў хуткасным спуску. На Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы стаў 9-м у хуткасным спуску. За сваю кар'еру выступаў на двух чэмпіянатах свету: 10-е месца ў супергіганце і 9-е месца ў хуткасным спуску ў 2009 годзе ў Валь-д'Ізерэ, 11-е месца ў хуткасным спуску ў 2011 годзе ў Гарміш-Партэнкірхене.

Перамогі на этапах Кубка свету (6) № Сезон Дата Месца Дысцыпліна 1 2008/09 23 сту 2009 Кіцбюэль Супергігант 2 7 сак 2009 Квітф'ель Хуткасны спуск 3 2010/11 15 сту 2011 Венген Хуткасны спуск (2) 4 2011/12 3 лют 2012 Шамані Хуткасны спуск (3) 5 2 сак 2012 Квітф'ель Супергігант (2) 6 3 сак 2012 Хуткасны спуск (4)

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйны сайт гарналыжніка

Катэгорыя:Гарналыжнікі Аўстрыі Катэгорыя:Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года Катэгорыя:Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года Катэгорыя:Чэмпіёны Аўстрыі па гарналыжным спорце