Брут — Марк Юній Брут (85—42 да н.э.: рымскі палітычны дзеяч, адзін з забойцаў Юлія Цэзара.

Біяграфія

Брут меў дома партрэт Луцыя Брута, легендарнага барацьбіта супраць тыраніі, пазней выбіваў манеты з выявай таго, абвяшчаў сваю рашучасць у абароне рэспублікі да Лепіда, Антонія і Актавіяна (між іншым, адпусціў бараду, якую абяцаў згаліць пасля дасягнення гэтай мэты). Аднак, у перыяд 44 — 42 да н.э. Брут выбіваў, як і агалошаны тыранам Цэзар, манеты і са сваёй выявай, чым паставіў, як казаў Плутарх, пад пытанне сваю сумленнасць.

У бітве пад Філіпамі (42 да н.э.) Брут панёс паражэнне ад Антонія і Актавіяна, і скончыў самагубствам.

Верагодных выяваў Марка Юнія Брута, якія можна было б параўнаць з манетамі, не знойдзена.

Гл. таксама Ахала

Катэгорыя:Военачальнікі-самазабойцы Катэгорыя:Палітыкі-самазабойцы Катэгорыя:Юлій Цэзар Катэгорыя:Тыраназабойцы Катэгорыя:Забойства Гая Юлія Цэзара Катэгорыя:Персанажы «Боскай камедыі» Катэгорыя:Юніі Катэгорыя:Прэторы Катэгорыя:Асобы на манетах Катэгорыя:Палітыкі Старажытнага Рыма