Палац-музей Надзьцецень () — барочны палац Сараз-Руднянскіх у Будапешце, які атачае вялікі парк.

Апісанне Узведзены ў XVIII стагоддзі, у наш час у палацы размяшчаецца будапешцкі Музей еўрапейскай мэблі і адзення, філіял Музея прыкладнога мастацтва. У яго экспазіцыі прадстаўлена больш за 300 розных прадметаў мэблі і мэблевых гарнітураў, часткова ручной працы, а таксама іншыя гістарычныя дэталі інтэр’ера: печы, люстры, дываны, шпалеры, кераміка, шкло. Узрост некаторых экспанатаў дасягае 500 гадоў. Пастаянная экспазіцыя музея носіць назву «Гісторыя мэблевага мастацтва ад готыкі да нямецкага стылю бідэрмаер XIX стагоддзя».

Літаратура Будапешт: [путеводитель] / С. Кузьмичева, О. Кузьмичев. — М.: Эксмо, 2008. — 384 с.: ил. — (Оранжевый гид).

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Музеі Будапешта Катэгорыя:Палацы Будапешта Катэгорыя:Збудаванні Венгрыі ў стылі барока Катэгорыя:Музеі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва