Маркус Хе́льнер (, нар. , Лердала, Скараборг) — шведскі лыжнік, алімпійскі чэмпіён 2010 года ў дуатлоне і эстафеце, 2014 года ў эстафеце. Чэмпіён свету 2011 года ў спрынце, бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2007 года ў складзе эстафеты. Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 2013 у камандным спрынце.

Спартыўная кар’ера Дэбютаваў у зборнай Швецыі на адным з этапаў Кубка свету ў 2006 годзе. Спецыялізуецца ў забегах на сярэднія дыстанцыі. У выніковай табліцы розыгрышу Кубка свету 2008-09 быў на 22- й пазіцыі. Пасля таго, як Хельнер выйграў 2 золата на Алімпійскіх гульнях у Ванкуверы, яму было даверана несці сцяг Швецыі на цырымоніі закрыцця Алімпіяды.

У лютым 2011 года выйграў золата чэмпіянату свету ў асабістым спрынце вольным стылем.

9 лютага 2014 года на Алімпійскіх гульнях у Сочы заваяваў срэбра ў скіятлоне (15 км класічным стылем + 15 км каньковым ходам).

Спасылкі Афіцыйны сайт спартсмена Старонка на FIS

Катэгорыя:Лыжнікі Швецыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Швецыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па лыжных гонках Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года Катэгорыя:Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года Катэгорыя:Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па лыжных гонках Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года