Віта Аляксандраўна Семярэнка (; нар. , пгт Краснаполле, Сумская вобласць) — украінская біятланістка, майстар спорту, член нацыянальнай зборнай каманды Украіны, алімпійская чэмпіёнка 2014 у эстафеце, бронзавы прызёр Алімпіяды ў Сочы, бронзавы прызёр чэмпіянату свету па біятлоне, прызёр чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў, сярэбраны прызёр першынства свету сярод дзяўчат, бронзавы і сярэбраны прызёр чэмпіянату свету сярод юніёраў, неаднаразовая чэмпіёнка першынстваў і Чэмпіянатаў Украіны, на XXIII Сусветнай зімовай універсіядзе выйграла 4 медалі (1 залаты, 1 сярэбраны, 2 бронзавых). 16 красавіка 2011 года — пераможца спаборніцтваў на прыз памяці Віталя Фацьянава на Камчатцы, дзе стала шчаслівай уладальніцай кубка Газпрома.

На чэмпіянаце свету 2008 года ў Эстэрсундзе Віта заняла другое месца ў эстафеце.

На чэмпіянаце свету 2011 года ў Ханты-Мансійску Віта Семярэнка заваявала асабісты бронзавы медаль у індывідуальнай гонцы.

На чэмпіянаце свету 2012 года ў Рупольдзінгу Віта Семярэнка заваявала другі ў кар'еры асабісты бронзавы медаль у спрынце.

Узнагароджана ордэнам княгіні Вольгі III,Про відзначення державними нагородами України| від 17.03.2008 № 227/2008 II ступеняў.Указ Президента Украины № 845/2011 от 23 августа 2011 года «О награждении государственными наградами Украины по случаю 20-й годовщины независимости Украины»

Віта Семярэнка — сястра-блізнюк украінскай біятланісткі Валі Семярэнка.

Асабістае жыццё Замужам. Муж Андрэй Малюкоў (нар. 1988), былы паўабаронца футбольнага клуба «Сумы», цяпер выступае за Расію.

Сястра Аксана Аляксандраўна Семярэнка (нар. 1981), працуе бухгалтарам.

Захапляецца вышываннем. Любімая страва — халаднік. Любімы від спорту акрамя біятлона — фігурнае катанне.

Крыніцы

Спасылкі

Профіль IBU Профіль на biathlon.com.ua Вынікі жаночай індывідуальнай гонцы на 20 км, ЧМ-2011, Ханты-Мансійск (Расія) Вынікі жаночай эстафеты 4х6 км, ЧМ-2011, Ханты-Мансійск (Расія)

Катэгорыя:Біятланісткі Украіны Катэгорыя:Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па біятлоне Катэгорыя:Кавалеры ордэна княгіні Вольгі II ступені Катэгорыя:Кавалеры ордэна княгіні Вольгі III ступені Катэгорыя:Блізняты паводле алфавіта Катэгорыя:Чэмпіёны свету па летнім біятлоне Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года