Жан-Гіём Беатрыкс (; , Saint-Priest, Рона, Францыя) — французскі біятланіст, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2014 года ў гонцы пераследу, двухразовы срэбны прызёр чэмпіянатаў свету (2012, 2013), двухразовы бронзавы прызёр чэмпіянатаў Еўропы (2010, 2011).

Спартыўная кар'ера Юніёрскія і моладзевыя дасягненні ГодМесца правядзенняУзростІндСпрПрЭст2006ЧЕ ЛангдорфU2154392132007ЧЕ Валь-МартэлаU19320732008ЧС РупольдзінгU2118452009ЧС КенмарU2147752010ЧЕ ОтэпяU2616242432011ЧЕ Валь-РыданаU269936

Кар'ера ў Кубку свету Дэбют у кубку свету — 13 сакавіка 2008 года ў спрынтарскай гонцы ў Хольменкалене — 77-е месца. Першае трапленне ў ачковую зону — 12 снежня 2008 года 25-е месца ў спрынце ў Хохфільцэне. 21 снежня 2008 года ў Хохфільцэне, дэбютуючы ў складзе эстафеты, Жан-Гіём першы раз падняўся на подыум — 3-е месца. Першае трапленне на пашыраны подыум — 15 снежня 2011 года Беатрыкс, паказаўшы аднолькавы час з Сімонам Шэмп, заняў 4-е месца ў спрынце ў Хохфільцэне.Финишный протокол Першае трапленне на подыум у асабістай гонцы — 18 студзеня 2014 года. Беатрыкс паказаў другі час у гонцы пераследу ў італьянскай Антэрсельве, саступіўшы толькі Сімону Шэмпу са зборнай Германіі.

Агульны залік у Кубку свету 2008-2009 — 74-е месца (43 ачкі) 2009-2010 — 84-е месца (24 ачкі) 2010-2011 — 54-е месца (107 ачкоў) 2011-2012 — 29-е месца (286 ачкоў) 2012-2013 — 13-е месца (589 ачкоў) 2013-2014 — 13-е месца (478 ачкоў) 2014-2015 — 20-е месца (467 ачкоў) 2015-2016 — 31-е месца (281 ачко)

Спасылкі

Катэгорыя:Біятланісты Францыі Катэгорыя:Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года