Цыстра (ад ) — старадаўні струнны шчыпковы музычны інструмент. Па форме нагадвае сучасную паўавальную мандаліну. Мае 5-12 парных струн (хораў). Была распаўсюджана ў Германіі, Італіі і іншых краінах Заходняй Еўропы ў XV — пачатку XIX стст. (асабліва ў гарадскім асяроддзі ў канцы XVIII — пачатку XIX стст.). Спецыфічнай разнавіднасцю цыстры ў Еўропе другой паловы XVIII — першай паловы XIX стст. была англійская гітара. Разнавіднасці цыстры — вялікая басовая, тэнаровая, малая.
Катэгорыя:Шчыпковыя музычныя інструменты Катэгорыя:Хардафоны