Яўген Аляксандравіч Гаранічаў (нар. , Новаільінскі, Пермскі край) — расійскі біятланіст, бронзавы прызёр зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года ў індывідуальнай гонцы, майстар спорту, трохразовы чэмпіён Расіі.

Спартыўная кар'ера У пасёлку Новаільінскій, дзе нарадзіўся і вырас Яўген Гаранічаў, са спартыўных секцый была толькі лыжная, таму менавіта туды следам за сваім старэйшым сынам бацькі прывялі васьмігадовага Яўгена. Так ён пачаў займацца лыжнымі гонкамі, прычым вельмі паспяхова.

На першынстве свету ў італьянскім Мальсе ён разам з Андрэем Фелерам, Пятром Седовым і Раулем Шакірзянавым стаў першым у эстафеце 4х5 км.Юниорская сборная России по лыжным гонкам — победитель первенства мира в эстафете 4х5 км! А на чэмпіянаце свету сярод юніёраў і моладзі ў італьянскім горадзе Тарвізіа ў эстафеце 4х5 кіламетраў квартэт зборнай Расіі ў складзе Івана Іванова, Дзмітрыя Васільева, Яўгена Гаранічава і Андрэя Парфёнава заваяваў другое месца. Расійскія спартсмены саступілі лыжнікам з Швецыі ўсяго 0,3 секунды.

У біятлон Яўген Гаранічаў перайшоў у 2008 годзе па нарадзе свайго земляка Уладзіміра Алікіна.Гараничев: в биатлон меня позвал Аликин У Пермскай вобласці не было ўмоў для развіцця лыжаў. Спартсменаў нават не вазілі на зборы, бракавала спонсараў. Тады юны лыжнік звярнуўся да В. А. Алікіна, які пазнаёміў яго з Максімам Уладзіміравічам Кугаеўскім, трэнерам біятланістаў Цюменскай каманды.Евгений ГАРАНИЧЕВ: «Понимаю, что нельзя сразу научиться стрелять»

Першы і вельмі важкі поспех прыйшоў да спартсмена на традыцыйных спаборніцтвах «Іжэўская вінтоўка», дзе сабраліся наймацнейшыя страляючыя лыжнікі краіны. Яўген заняў ганаровае 4-е месца ў індывідуальнай гонцы на 20 кіламетраў, а ў спрынце ўвайшоў у дзесятку наймацнейшых. Дзякуючы гэтым вынікам Я. Гаранічаў заслужыў права выступаць на Кубку Еўропы.

На Чэмпіянаце Расіі ў 2010 годзе ва Уваце ў спрынце і пераследу быў чацвёртым, а ў мас-старце стаў бронзавым прызёрам.

У 2011 годзе дэбютаваў на этапе Кубка свету ў Антэрсельве. У першай спрынтэрскай гонцы заняў 13-е месца. Дэбют у эстафетных гонках у складзе зборнай Расіі для Яўгена выпаў на 23 студзеня 2011 года, калі ён сышоў на 2 этап, прыняўшы эстафету ад Антона Шыпуліна. У выніку біятланіст на 1 агнявым рубяжы дапусціў 2 промахі (выкарыстаў 2 дадатковыя патроны), затым на другой стральбе выкарыстаў 1 дадатковы патрон, сыходзячы на перадачу эстафеты з 9.5 секундамі адставання ад Б'ёрндалена. Прайграўшы на заключным крузе знакамітаму нарвежцу яшчэ 0.2 секунды, перадаў эстафету Андрэю Макавееву. У выніковым пратаколе зборная Расіі размясцілася на 4-м месцы, прапусціўшы наперад немцаў, італьянцаў і нарвежцаў.

На Універсіядзе 2011 Гаранічаў ўзяў тры медалі: бронзу ў спрынце, бронзу ў гонцы пераследу і серабро ў змешанай эстафеце.

Спасылкі Профіль FIS Профіль IBU

Катэгорыя:Біятланісты Расіі Катэгорыя:Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года