Цукаты — плады або іх кавалкі, звараныя ў цукровым сіропе і падсушаныя.
Сыравіну рыхтуюць таксама як для варэння, затым шмат разоў (6-7 разоў) з інтэрвалам 10-12 гадзін вараць у сіропе да загусцення, пакідаючы плады паміж варкамі для выстойвання. Агульная працягласць варэння 3-4 сутак. Звараныя разагрэтыя плады адкідваюць на рэшата або рэдкае сіта, падсушваюць у сушылцы пры тэмпературы 35-40 °C. Цукаты змяшчаюць 14-17 % вільгаці. На паверхні цукатаў — скарыначка з крышталічнага цукру.
Цукаты выкарыстоўваюць пры вырабе кандытарскіх вырабаў (тартоў, пірожных, шакаладу), сыркоў, некаторых хлебных вырабаў і г.д.
Цукаты гатуюць з розных пладоў (пераважна цытрусавых), а таксама з зялёных грэцкіх арэхаў, скурак і корак розных фруктаў і гародніны.
Бываюць цукаты фруктовыя (з абрыкосаў, алычы, айвы, апельсінаў, вішні, груш, зялёных грэцкіх арехаў, персікаў, інжыра, слівы, чарнаплодной рабіны, мандарынаў, чарэшні, яблыкаў), а таксама гароднінныя (з таматаў, кабачкоў, корак дыні, морквы, буракоў, гарбузоў, кавуноў).
Катэгорыя:Стравы Катэгорыя:Кандытарскія вырабы