Дэні Морысан (, нар. , Чэтвінд, Брытанская Калумбія) — канадскі канькабежац, алімпійскі чэмпіён у каманднай гонцы, віцэ-чэмпіён Алімпійскіх гульняў 2014 на дыстанцыі 1000 м і бронзавы прызёр на дыстанцыі 1500 м, двухразовы чэмпіён свету на дыстанцыі 1500 м, уладальнік 9 узнагарод сусветнага першынства.

Біяграфія Упершыню стаў на канькі ў тры гады. Першапачаткова бегаў як шорт-трэку, так і на вялікім авале. Пасля 2003 года сканцэнтраваўся на канькабежным спорце. На Алімпіядзе 2006 у Турыне выйграў срэбра, у фінале зборная Канады саступіла італьянцам. У тым жа годзе стаў уладальнікам Кубка свету ў каманднай гонцы.

У наступным сезоне 2006/2007 на чэмпіянаце свету па асобных дыстанцыях выйграў тры медалі — срэбра на 1000 м і ў каманднай гонцы, бронза на 1500 м. Стаў трэцім у Кубку свету на 1500 м. У сезоне 2007/2008 стаў чэмпіёнам свету на 1500 метраў, быў трэцім на 1000 м. У Кубку свету — другі на 1000 м і ў каманднай гонцы. У 2009 годзе на чэмпіянаце свету стаў другім на 1000 м і трэцім на 1500 м. Заваяваў другое золата ў Кубку свету ў каманднай гонцы.

У 2010 годзе ў Ванкуверы стаў алімпійскім чэмпіёнам у камандным гонцы сумесна з Мацье Жыру і Лукасам Макоўскім.

У наступным сезоне 2010/2011 не змог заваяваць ніводнага подыўма на чэмпіянаце свету і заваяваў два подыўма на этапах Кубка свету. У 2012 годзе другі раз стаў чэмпіёнам свету на дыстанцыі 1500 метраў.

Сезон 2012/2013 пачаў з перамогі на дыстанцыі 1000 на першым этапе Кубка свету. Аднак у снежні 2012 года, катаючыся на лыжах, зламаў нагу, і прапусціў вялікую частку перадалімпійскага сезону.Gregg motivated by Canadian fans cheers at speedskating World Cup event

Рэкорд свету На працягу аднаго года з’яўляўся рэкардсменам свету на 1500 м.Хронология рекордов мира , ISU.org

14 сакавіка 2008 года на этапе Кубка свету ў Калгары прабег 1500 м за 1.42,01, пабіўшы рэкорд Эрбена Венемарса. Праз год 6 сакавіка 2009 года Шані Дэвіс у Солт-Лэйк-Сіці прабег гэтую дыстанцыю за 1.41,80.

Спасылкі

Катэгорыя:Канькабежцы Канады Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па канькабежным спорце Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Канады Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года Катэгорыя:Канькабежцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года Катэгорыя:Канькабежцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2006 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года Катэгорыя:Канькабежцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года