right|thumb|100px|Схемнае абазначэнне вакуумнага трыёда з катодам ускоснага напалу Трыё́д — электронная лямпа з трыма электродамі (адсюль назва) — катодам, анодам і кіравальнай сеткай.
Канструкцыя была вынайдзена ў 1906 г. Лі Дэ Форэстам, за што той быў праз 50 гадоў узнагароджаны ордэнам Ганаровага Легіёна (5.10.1956). Фізік Луі Дэ Бройль назваў вынаходніцтва трыёда «адным з найбольшых у гісторыі навукі і тэхнікі»В. К. Бензарь, В. І. Леднев. Вокруг света на радиоволне — Минск: Полымя, 1986. — 287 с.: ил. — С.62. .
У прасцейшым трыёдзе ўнутры анода цыліндрычнай формы змешчана кіруючая сетка ў форме спіралі. На агульнай восі анода і сеткі змяшчаецца катод. Анод і сетка звычайна вырабляюцца з тугаплаўкіх металаў (нікель, малібдэн, тантал), катод з чыстага, тарыраванага вальфраму або аксідны. Сетка змяшчаецца ў непасрэднай блізкасці да катода. Калі на сетку падаць дадатнае напружанне, электрычнае поле паміж катодам і сеткай прывядзе да змяншэння патэнцыяльнага бар'ера каля катода і павелічэння аноднага току. Пры адмоўным напружанні на сетцы патэнцыяльны бар'ер павялічваецца і вядзе да змяншэння велічыні аноднага току. Пры пэўнай велічыні адмоўнага напружання на сетцы (напружанне запірання) анодны ток змяншаецца да нуля .
Недахопам трыёдаў з'яўляюцца вялікая прахадная ёмістасць (паміж сеткай і анодам) і малы статычны каэфіцыент узмацнення.
Літаратура
Бензарь В. К., Леднев В. І. Вокруг света на радиоволне — Минск: Полымя, 1986. — 287 с.: ил. — С.62.
Спасылкі
Ламповый триод
Катэгорыя:Электронныя лямпы