Адкрыты чэмпіянат Уэльса 2013 (, таксама вядомы як BetVictor Welsh Open 2013 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 11 па 17 лютага 2013 года на арэне Ньюпарт Цэнтр, у Ньюпарце, Уэльс. Турнір стаў 22-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату Уэльса, які праводзіцца штогод з 1992 года. Кампанія BetVictor упершыню спансавала турнір. Прызавы фонд чэмпіянату склаў £250,000 (на £48,500 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £50,000 атрымаў пераможца (на £20,000 больш, чым у мінулым годзе).

Пераможцам турніру стаў Стывен Магуайр, які перайграў на сваім шляху да тытула Марка Джойса ў кваліфікацыі (4:3), Энтані Хэмілтана (4:2), Мэцью Стывенса (4:2), свайго суайчынніка Алана Мак-Мануса ў чвэрцьфінале (5:3), Джада Трампа ў паўфінальным матчы (6:4) і Сцюарта Бінэма ў напружаным фінальным паядынку (9:8). Такім чынам, 31-гадовы шатландзец выйграў свой восьмы прафесійны і пяты рэйтынгавы тытул у кар’еры, а таксама другі прафесійны турнір у сезоне (пасля перамогі на першым этапе серыі PTC) і першы рэйтынгавы — амаль за 5 гадоў (у сакавіку 2008 года ён перамог на адкрытым чэмпіянаце Кітая).

Прызавыя грошы

У 2013 годзе спонсарам адкрытага чэмпіянату Уэльса стала букмекерская кампанія BetVictor. Прызавы фонд турніру вырас у параўнанні з 2012 годам на £48,500 і склаў £250,000. Таксама на £20,000 выраслі і прызавыя пераможцы, якія склалі ўжо £50,000.

ДасягненнеПрызавыяПераможцаФіналістПаўфіналістыЧвэрцьфіналісты1/8 фіналу1/16 фіналу1/32 фіналуНайвышэйшы брэйк на ТБНайвышэйшы брэйк не на ТБ Агульны прызавы фонд Максімальны брэйк

Асноўная сетка

Фінал

Фінал: да 9 перамог. Рэферы: Чжу Ін.Ньюпарт Цэнтр, Ньюпарт, Уэльс, 17 лютага 2013. Сцюарт Бінэм (10) 8:9 Стывен Магуайр (7)

10 Сусветны рэйтынг 6 6 Перамогі на прафесійных турнірах 7 1 Рэйтынгавыя турніры 4 Статыстыка выступленняў на адкрытым чэмпіянаце Уэльса 0 Колькасць тытулаў 0 Колькасць удзелаў Колькасць згуляных матчаў Колькасць выйграных матчаў Колькасць соценных серый Найвышэйшая серыя Статыстыка асабістых сустрэч 5 (3; 1) Лік асабістых сустрэч (Рэйтынгавыя турніры; адкрыты чэмпіянат Уэльса) 4 (4; 1) 33 (26; 8) Лік па фрэймах (Рэйтынгавыя турніры; адкрыты чэмпіянат Уэльса) 38 (34; 9) 0 (0; 0) Лік па фіналах (Рэйтынгавыя турніры; адкрыты чэмпіянат Уэльса) 0 (0; 0)

ТурнірСтадыяЛік Championship League 2013 Група 2 — ГР Сцюарт Бінэм3:1 Стывен МагуайрЧэмпіянат Вялікабрытаніі 2012 1/8 фіналу Сцюарт Бінэм6:4 Стывен Магуайр PTC 2011/2012 — Этап 1 1/8 фіналу Сцюарт Бінэм4:3 Стывен МагуайрЧэмпіянат Вялікабрытаніі 2009 1/8 фіналу Сцюарт Бінэм 3:9 Стывен МагуайрШанхай Мастэрс 2008 1/8 фіналу Сцюарт Бінэм 3:5 Стывен МагуайрАдкрыты чэмпіянат Уэльса 2008 1/16 фіналу Сцюарт Бінэм5:4 Стывен МагуайрАйрыш Мастэрс 2005 1/24 фіналу (квал.) Сцюарт Бінэм 1:5 Стывен МагуайрАдкрыты чэмпіянат Уэльса 2005 1/24 фіналу Сцюарт Бінэм 3:5 Стывен МагуайрТайланд Мастэрс 2000 1/64 фіналу (квал.) Сцюарт Бінэм5:2 Стывен Магуайр Дзённая сесія: 1:100 (71), 22:77 (62), 63:26 (56), 12:114 (114), 86:0 (79), 0:110 (110), 133:0 (55, 78), 73:25Вячэрняя сесія: 89:11 (73), 16:108 (71), 119:0 (118), 71:8, 50:51, 40:67, 0:77 (77), 72:59 (58 Бінэм), 5:92 (82) 118 Найвышэйшая серыя 114 1 Соценныя серыі 2 7 Серыі 50+ 7

Спасылкі

Адкрыты чэмпіянат Уэльса 2013 на Snooker.org Статыстыка адкрытага чэмпіянату Уэльса 2013 на CueTracker.net Фотаздымкі World Snooker з адкрытага чэмпіянату Уэльса 2013 на Facebook

Катэгорыя:Адкрыты чэмпіянат Уэльса па снукеры Катэгорыя:2013 год у снукеры Катэгорыя:Спорт ва Уэльсе ў 2013 годзе Катэгорыя:Снукерны сезон 2012/2013 Катэгорыя:Снукерныя турніры ва Уэльсе Катэгорыя:2013 год у Ньюпарце Катэгорыя:Люты 2013 года