Іва́н Гена́дзевіч Шыра́еў (, псеўданім — Ivan Malfeliĉulo — Іван Гаротнік; 11 красавіка 1877 — 23 кастрычніка 1933) — рускі святар, перакладчык і аўтар некалькіх апаваяданняў на эсперанта. Ініцыятар і галоўны рэдактар «Энцыклапедыі эсперанта».
Біяграфія Іван Шыраеў нарадзіўся 11 красавіка 1877 года ў Верацеі Яраслаўскай губерні. У 1899 скончыў Яраслаўскую духоўную семінарыю. Наступныя пяць гадоў працаваў настаўнікам. У 1904 годзе стаў вясковым святаром каля Волагды.
Пачынаючы з 1895 года, калі Шыраеў вывучыў эсперанта, і да самоў смерці ён актыўна падтрымліваў зараджаючыся эсперанта-рух. Ён удзельнчаў у розных літаратурных конкурсах, супрацоўнічаў са шматлікімі эсператнамоўнымі часопісамі, шмат пісаў і перакладаў.
Асноўная заслуга Шыраева — ініцыятыва стварэння энцыклапедыі эсперанта. Дзяля гэтага ён на працягу шэрага гадоў да мая 1930 года збіраў матэрыялы для энцыклапедыі; сам напісаў і ўпарадкаваў паводле алфавіту 2092 артыкула. Двухтомнае ілюстраванае выданне «Энцыклапедыі эсперанта» было апублікавана ў 1934 годзе ўжо пасля яго смерці. Другое выданне выйшла ў свет у 1979 годзе у Будапешце дзякуючы намаганням Вянгерскай эсперанта-асацыяцыі.
Выбраныя творы Згодна з меркаваннем крытыкаў эсперанта-літаратуры, Шыраеў быў таленавітым навелістам, здольным глыбока аналізаваць рэчаіснасць. Яго пяру належаць: «Без назвы» («Sen titolo», 1905) — аўтабіяграфічны раман, выданы ў Вене ў 1995 годзе. Лічыцца адным з першых раманаў на эсперанта. «Сем апавяданняў» («Sep rakontoj», 1906) «Цыганка» («La ciganino», 1907, надрукавана шрыфтам Брайля) «Праз зачараванае месца» («Tra loko ensorĉita», 1913)
За свае літаратурныя творы Шыраеў быў прэміраваны на конкурсе эсперанта-літаратуры.
Пераклады на эсперанта «Вайна і мір» Льва Талстога, «Браты Карамазавы» Фёдара Дастаеўскага, Літургія Іаана Златавуснага.
Спасылкі Іван Шыраеў (Ivan Ŝirjaev) у «Энцыклапедыі эсперанта»
Катэгорыя:Эсперантысты Катэгорыя:Эсперантамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Перакладчыкі на эсперанта Катэгорыя:Перакладчыкі прозы і драматургіі на эсперанта Катэгорыя:Аўтары энцыклапедый і слоўнікаў