Спіс кіраўнікоў Тасканы — рэгіёна ў цэнтральнай Італіі.

У канцы VIII стагоддзя на тэрыторыі Тусцыі ўтварылася Тасканская марка (маркграфства), якая кіравалася графамі Лукі. У 931 годзе Гуга Арльскі, які абвясціў сябе каралём Італіі, перашкодзіў Баніфацыям аб'яднаць усе важныя феадальныя ўладанні Італіі. Ён перадаў Таскану свайму брату Базо, і яна кіравалася яго нашчадкамі вядомымі як Базаніды да 1001 года. У 1027 годзе Раньеры быў пазбаўлены маркі Конрадам II. У 1027 годзе герцагства перайшло да дому Каноса. Баніфацый III выкарыстоўваў тытулы герцага і маркграфа. Ён меў вялікую ўладу, аб'яднаў уладанні сям'і, якая кіравала таксама Модэнай, Рэджыа і Мантуяй. Пасля смерці яго дачкі Мацільды ў 1115 годзе, цэнтральная ўлада ў Таскане практычна перастала існаваць. У той перыяд насельніцтва галоўных гарадоў пачало расці, ператвараючы іх непасрэдна ў камуны.

Да пачатку 15-га стагоддзя Фларэнцыя пачала адыгрываць значную ролю ў Таскане. Быўшы першапачаткова камунай, Фларэнцыя ператварылася ў рэспубліку і неўзабаве падпарадкавала сабе большую частку паўночнай і цэнтральнай Тасканы і пачала адыгрываць адну з найважнейшых роляў у палітычнай сістэме сярэднявечнай Італіі. У 1434 годзе ў Фларэнційскай рэспубліцы ўсталявалася ўлада роду Медычы, пры якім дзяржава трансфармавалася ў аднаасобную сіньярыю. У XIV стагоддзі Фларэнцыя стала вядучым цэнтрам італьянскага Адраджэння. У перыяд Італьянскіх войнаў у рэспубліцы быў усталяваны ўраўняльны тэакратычны рэжым Саванаролы, аднак пры падтрымцы Францыі і Папства Медычы ў 1512 годзе аднавілі сваю ўладу. У 1532 годзе рэспубліканскі лад Фларэнцыі быў ліквідаваны, і краіна ператварылася ў спадчынную манархію — герцагства Фларэнцыя, а з 1569 года ў Вялікае Герцагства Таскана.

Першым вялікім герцагам быў Козіма I. Яго нашчадкі кіравалі там да згасання дынастыі Медычы ў 1737 годзе. Тады вялікае герцагства атрымаў у спадчыну Франц Стэфан, герцаг Латарынгіі і зяць імператара Карла VI. Такім чынам вялікім герцагствам сталі кіраваць Габсбургі. Маркграфы Тасканы Баніфацыі Першапачаткова графы Лукі, яны пашырылі сферу свайго ўплыву кіруючы суседнімі дзяржавамі. 812—813 : Баніфацый I 813—828 : вакантна 828—834 : Баніфацый II 835—845 : Агана (не з дынастыі) 845—847 : вакантна 847—886 : Адальберт I 886—915 : Адальберт II 915—929 : Гвіда 929—931 : Ламберт

Базаніды Сваякі караля Італіі Гуга Арльскага. 931—936 : Базон 936—961 : Гумберт 961—1001 : Уга (Вялікі)

Іншыя 1004—1011 : Баніфацый (III) 1014—1027 : Раньеры

Дом Каноса Нашчадкі графаў Каноса. 1027—1052 : Баніфацый III (таксама IV) 1052—1076 : Беатрыса як жонка Баніфацыя III і рэгентка пры сваіх дзецях Фрыдрыху (па іншых крыніцах, Баніфацыі) і Мацільдзе 1054—1069 : Готфрыд I (герцаг Латарынгскі) як муж Беатрысы 1069—1076 : Готфрыд II (герцаг Латарынгскі) як муж Мацільды 1076—1115 : Мацільда 1089—1095 : Вельф (герцаг Баварскі) як муж Мацільды

Іншыя Пасля смерці Мацільды, у Таскане змяняліся розныя кіраўнікі, якія насілі тытул маркграфаў. 1120—1127 : Конрад фон Шэерн 1135—1137 : Энгельберт, маркграф Істрыі 1137—1139 : Генрых Горды (герцаг Баварскі) 1139—1152 : Ульрых, граф Ленцбурга 1152—1160 : Вельф VI, брат Генрыха Гордага 1160—1167 : Вельф VII 1160—1163 : Райнальд фон Дасель (архібіскуп Кёльнскі), у апазіцыі 1163—1173 : Крысціян, граф Буха (архібіскуп Майнца) як імперскі вікарый 1167—1173 : Вельф VI 1195—1197 : Філіп Швабскі

Неафіцыйныя кіраўнікі Фларэнцыі 1434—1464 : Козіма Медычы Старэйшы 1464—1469 : П'ера дзі Козіма Медычы (Падагрык) 1469—1492 : Ларэнца Медычы (Цудоўны) 1469—1478 : Джуліяна Медычы 1492—1494 : П'ера дзі Ларэнца Медычы 1494—1512 : дынастыя выгнана з горада Джыралама Саванарола 1512—1513 : Джавані Медычы (кардынал) 1513—1519 : Ларэнца II Медычы 1519—1523 : Джуліа Медычы (кардынал) 1523—1527 : Іпаліта Медычы 1523—1527 : Алесандра Медычы 1527—1530 : дынастыя выгнана з горада 1530—1531 : Алесандра Медычы

Герцагі Фларэнцыі Медычы 1531—1537 : Алесандра 1537—1569 : Козіма I

Вялікія герцагі Тасканы

Медычы 1569—1574 : Козіма I 1574—1587 : Франчэска I 1587—1609 : Фердынанд I 1609—1621 : Козіма II 1621—1670 : Фердынанд II 1670—1723 : Козіма III 1723—1737 : Джан-Гастонэ

Габсбургі 1737—1765 : Франчэска II (імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Франц I Стэфан) 1765—1790 : П'етра Леапольда I (будучы імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Леапольд II) 1790—1801 : Фердынанд III

Каралі Этрурыі

Бурбоны 1801—1803 : Людовік I 1803—1807 : Людовік II 1807—1814 : Таскана анексавана Францыяй. Напалеон даў сваёй сястры Элізе Банапарт ганаровы тытул вялікай герцагіні Тасканскай

Вялікія герцагі Тасканы Габсбургі 1814—1824 : Фердынанд III 1824—1849 : Леапольд II 1849 : часовы ўрад 1849—1859 : Леапольд II 1859—1860 : Фердынанд IV Вялікае герцагства Тасканскае захоплена Сардзінскім каралеўствам.

Прэтэндэнты Габсбургі 1860—1908 : Фердынанд IV 1908—1942 : Іосіф Фердынанд 1942—1948 : Петэр Фердынанд 1948—1984 : Готфрыд 1984—1993 : Леапольд Франц з 1993 : Жыгімонт

Гл. таксама Гісторыя Тасканы

Т Катэгорыя:Гісторыя Тасканы