Яўген Анатолевіч Крыжаноўскі (нар. , Мікалаеў, УССР) — беларускі акцёр і галоўны рэжысёр Мінскага тэатра сатыры і гумару «Хрыстафор», заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1955 годзе ў Мікалаеве (УССР). Скончыў школу ў Казельску (РСФСР) у 1972 годзе. Пасля правалу ў маскоўскія тэатральныя вучылішчы год працаваў у Тульскім драматычным тэатры рабочым сцэны. У 1973 годзе паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут на акцёрскае аддзяленне. У 1977 годзе быў прыняты ў трупу Акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. У 1986 годзе стварыў тэатр сатыры і гумару «Хрыстафор». Сыграў больш за 30 вялікіх і галоўных роляў.

3 кастрычніка 2008 года Яўген Крыжаноўскі прызначаны намеснікам старшыні ЛДПБ і кіраўніком кіравання агітацыі і прапаганды. Такое рашэнне прынята на пашыраным паседжанні Вышэйшай рады і Цэнтральнага камітэту ЛДП.

У 2015 годзе стаў мастацкім кіраўніком кінастудыі «Гумарынка». Зняў больш за 150 серый «Прыколаў 13-й школы».

У 2019 годзе стварыў «Кінацэнтр Яўгена Крыжаноўскага», у тым жа 2019 годзе стаў намеснікам Старшыні ГПА «Вялікае сяброўства» Лазуркіна А. Л.

З 2021 года акцёр тэатра «Петрасян-шоу» (Масква).

Фільмаграфія 1982 — Купальская ноч 1985 — Ідзі і глядзі 2014 — Трэба жыць.

Асабістае жыццё

Бацька, Анатоль Іванавіч Крыжаноўскі — ваенны (цяпер на пенсіі).

Маці, Кацярына Рыгораўна Крыжаноўская — медсястра (цяпер на пенсіі).

Мае тры дачкі: Кацярыну, Веру, Яўгенію.

Бібліяграфія «От аншлага до аншлага»

Спасылкі Персанальны сайт ТЭАТАР ГУМАРУ «ХРЫСТАФОР» Біяграфія на сайце kino-teatr.ru БелаПАН, Сяргей Пульша, Актер Евгений Крыжановский назначен главным идеологом ЛДП

Катэгорыя:Гумарысты Беларусі Катэгорыя:Гумарысты СССР Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры Беларусі Катэгорыя:Акцёры Беларусі Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры СССР Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Катэгорыя:Акцёры СССР Катэгорыя:Заслужаныя артысты Беларусі