Аляксандр Юр’евіч Зубкоў (нар. , г. Брацк, Іркуцкая вобласць, СССР) — расійскі бабслеіст, чэмпіён свету і чатырохразовы чэмпіён Еўропы, сярэбраны прызёр Алімпіяды 2006 у Турыне і бронзавы прызёр Алімпіяды 2010 у Ванкуверы. Двухразовы алімпійскі чэмпіён Алімпіяды 2014 у Сочы па бабслеі. Заслужаны майстар спорту Расіі.
Спартыўная кар’ера Займаецца бабслеем з 1999 года.
У 2005 годзе Аляксандр прызнаны лепшым спартсменам года Іркуцкай вобласці.
28—29 студзеня 2006 года Аляксандр Зубкоў і Аляксей Ваявода выйгралі заключны этап Кубка свету па бабслеі, усталяваўшы новы рэкорд трасы ў нямецкім Альтэнбергу. У выніковай класіфікацыі Кубка свету Аляксандр стаў срэбным прызёрам. У чатырохмясцовым экіпажы Аляксандр стаў пераможцам у агульным заліку Кубка Свету па бабслеі.
У 2006 годзе на Алімпійскіх гульнях у Турыне стаў срэбным прызёрам у чацвёрцы па бабслеі.
У 2010 годзе на Алімпійскіх гульнях у Ванкуверы стаў бронзавым прызёрам у двойцы па бабслеі.
У жніўні 2010 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры. Атрымаў прапанову ад губернатара Іркуцкай вобласці заняць пасаду міністра спорту Іркуцкай вобласці, якое спартсмен прыняў.Зубков завершил спортивную карьеру Але затым перадумаў і вярнуўся ў вялікі спорт.
Па выніках Кубка свету сезона 2010/2011 упершыню ў кар’еры стаў пераможцам у спаборніцтвах двоек. У чацвёрках заняў трэцяе месца. У камбінаваным заліку двоек і чацвёрак паказаў другі вынік. На чэмпіянаце свету 2011 года ўпершыню ў гісторыі расійскага бабслея выйграў залаты медаль у двойках.
5 лютага 2014 года быў выбраны ў якасці сцяганосца зборнай Расіі на цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Сочы.Бобслеист Александр Зубков стал знаменосцем олимпийской сборной России
17 лютага 2014 года заваяваў золата ў спаборніцтвах двоек (разам з Аляксеем Ваяводай) на Алімпійскіх гульнях у Сочы.
23 лютага 2014 года заваяваў золата ў спаборніцтвах чацвёрак на Алімпійскіх гульнях у Сочы.
Спасылкі Профіль на сайце зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года Профіль на Sports Reference Аляксандр Зубкоў на сайце peoples.ru Аляксандр Зубкоў на сайце ЦСКА Аляксандр Зубкоў на сайце адміністрацыі г. Брацка
Катэгорыя:Бабслеісты Расіі Катэгорыя:Саначнікі Расіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па бабслеі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Расіі Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2006 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года Катэгорыя:Сцяганосцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года Катэгорыя:Саначнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 1998 года Катэгорыя:Бабслеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 года Катэгорыя:Бабслеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года Катэгорыя:Бабслеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года Катэгорыя:Бабслеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па бабслеі Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па бабслеі Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Расіі Катэгорыя:Спартсмены некалькіх відаў спорту Катэгорыя:Кавалеры ордэна Дружбы (Расія) Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Брацка Катэгорыя:Уладальнікі Кубка свету па бабслеі