Андрушы́ (, ) — вёска ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Нёманскага сельсавета. Размешчаны за 20 км ад чыгуначнай станцыі Негарэлае.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядома з XVI ст., калі ўваходзіла ў склад Менскага павета ВКЛ. Шляхецкая ўласнасць. Згодна з юрыдычнымі актамі 1592, сяло, у якім 7 сямей. У гэты час тут жылі пераважна людзі з прозвішчам Багдановіч, Гушчык, Клыж. З 1793 у складзе Расійскай імперыі. У XIX—пачатку XX ст. засценак у Магільнянскай воласці Менскага павета.

У 1897 21 двор, 116 жыхароў.

У пачатку XX ст. у засценку 15 двароў, 116 жыхароў. Паводле перапісу 1916, вёска, 18 гаспадарак, 101 жыхар. Да 1933 створаны калгас «Чырвоны Бераг». Працаваліп кузня і стальмашня.

Спасылкі

Катэгорыя:Нёманскі сельсавет (Уздзенскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Уздзенскага раёна