Стывен Хо́лкамб (, нар. , Парк-Сіці, штат Юта) — амерыканскі бабслеіст, алімпійскі чэмпіён 2010 года і бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2014 у Сочы, шматразовы чэмпіён свету.

Спартыўная кар'ера Да прыходу ў бабслей Стывен 7 гадоў адслужыў у Нацыянальнай гвардыі Юты. Падчас службы атрымаў 7 узнагарод. 12 гадоў займаўся гарналыжным спортам. У цяперашні час Стывен Холкамб — адзін з лідараў сусветнага бабслея, як у спаборніцтвах двоек, так і ў чацвёрках.

У 2001 годзе ў Стывена выявілі дэгенератыўную хваробу вачэй кератаконус. Нягледзячы на тое, што зрок стаў пагаршацца, Холкамб не пераставаў удзельнічаць у спаборніцтвах. Падчас лячэння на Алімпійскіх гульнях у 2006 годзе ў спаборніцтвах двоек Стывен заняў 14-е месца, а ў чацвёрках — 6-е. У 2007 годзе заваяваў тытул чэмпіёна свету ў двойках.

Аднак Стывен выявіў, што акуляры і кантактныя лінзы не моцна дапамагалі ў пілатаванні, стаў разумець, што вядзе боб хутчэй на навобмацак. У мінулым адзіным варыянтам лячэння была перасадка рагавіцы. Аднак у 2008 годзе доктар Браян Боксер Уочлер параіў новае эксперыментальнае лячэнне, якое магло б вярнуць зрок. Уся працэдура заняла 20 хвілін. І ўжо ў тым жа годзе Стывен і яго каманда «Начны цягнік» («Night Train») працягнулі дамінаваць у кубку свету. У 2009 годзе выйгралі чэмпіянат свету ў чацвёрках. А затым у 2010 годзе заваявалі залатыя медалі на Алімпійскіх гульнях у Ванкуверы. Гэта быў першы поспех бобслейной каманды з ЗША за 62 гады.

У лістападзе 2012 года Стывен выпусціў аўтабіяграфію «Але цяпер я бачу» («But Now I See»). У гэтай кнізе распавядае пра самую глыбокую дэпрэсію, якая суправаджала яго падчас хваробы, але ён захоўваў веру і надзею ў тое, што здзейсніць сваю мару і заваюе алімпійскія медалі. У цяперашні час Стывен у перапынках паміж спаборніцтвамі і трэніроўкамі вывучае кампутарныя інфармацыйныя сістэмы ва ўніверсітэце.

На Алімпіядзе 2014 у Сочы стаў бронзавым прызёрам (двойкі).

Спасылкі Сайт Стывена Холкамба

«But Now I See»

Катэгорыя:Бабслеісты ЗША Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па бабслеі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года Катэгорыя:Бабслеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года Катэгорыя:Бабслеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года Катэгорыя:Бабслеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па бабслеі Катэгорыя:Чэмпіёны свету ў змяшанай камандзе па бабслеі і скелетоне Катэгорыя:Уладальнікі Кубка свету па бабслеі