Марцэлі Косман (; , Ізбіца Куяўска, цяпер Куяўска-Паморскага ваяводства, Польшча — 29 снежня 2023) — польскі гісторык. Доктар габілітаваны (1971), прафесар (1988).

Біяграфічныя звесткі Скончыў Пазнаньскі ўніверсітэт. 3 1967 года ва ўніверсітэце гісторыі Польскай АН у Познані, з 1976 — дырэктар Курніцкай бібліятэкі Польскай АН, у 1983—1993 — загадчык кафедры гісторыі Усходняй Еўропы Вышэйшай педагагічнай школы ў Аполі (цяпер Апольскі ўніверсітэт), з 1987 — загадчык аддзела журналістыкі Інстытута паліталогіі і журналістыкі Пазнаньскага ўніверсітэта.

Аўтар прац па гісторыі культуры новага часу, царквы ў ВКЛ, дыпламатыі, гісторыі Беларусі і Літвы, у т.л.: «Рэфармацыя і контррэфармацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім у святле канфесійнай прапаганды» (1973), «Гісторыя Беларусі» (1979), «Арол і Пагоня» (1992), «Могілкі даўняй Вільні» (1994).

Выбраная бібліяграфія Na tropach bohaterów «Trylogii» (1966) Wielki książę Witold (1967) Władysław Jagiełło (1968) Królowa Bona (1971) Historia Białorusi (1979) Zmierzch Perunka, czyli ostatni poganie nad Bałtykiem (1981) Orzeł i Pogoń. Z dziejów polsko-litewskich XIV—XX w. (1992) Od chrztu do chrystianizacji. Polska — Ruś — Litwa (1992) Na tropach bohaterów «Krzyżaków» (1995) Na tropach bohaterów «Quo vadis» (1998) Wojciech Jaruzelski wobec wyzwań swoich czasów. O kulturze politycznej w Polsce przełomu tysiącleci (2003) Dějiny Polska (2011)

Літаратура Косман // БЭ ў 18 т. Т. 8. — Мн.: БелЭн, 1999.

Катэгорыя:Гісторыкі Польшчы Катэгорыя:Дактары гістарычных навук