Паўлаўскі парк — пейзажны парк у . Размешчаны ў даліне ў горадзе Паўлаўску пад Санкт-Пецярбургам, помнік рускага класіцызму канца XVIII — пачатку XIX стагоддзяў з калекцыямі рускага, заходнееўрапейскага і антычнага мастацтва. Плошча парку складае каля 600 га.

Парк ўключае сем ландшафтных раёнаў: Прыпалацавы, Даліна ракі Славянкі, Вялікая зорка з далінай сажалак, Старая Сільвія, Новая Сільвія, Параднае поле і Белая Бяроза. Цэнтрам кампазіцыі парку з’яўляецца Паўлаўскі палац. Упрыгожваннем парку служаць павільёны рознага характару: класічныя (Храм Сяброўства, Каланада Апалона, Вальер, Халодная лазня, Круглы зал, Ружовы павільён); (Малочня, Піль-вежа), мемарыяльныя (Помнік бацькам, Маўзалей мужу-дабрадзею), а таксама масты над Славянкай, мармуровая і бронзавая скульптура. У стварэнні парку, палаца і павільёнаў прынялі ўдзел архітэктары , Вінчэнца Брэна, , Андрэй Вараніхін, Карл Росі, Андрэй Штакеншнейдэр. Паўлаўскі палацава-паркавы ансамбль з’яўляецца аб’ектам культурнай спадчыны федэральнага значэння.

Фізіка-геаграфічная характарыстыка парку

Рэльеф і геалагічная будова Парк размешчаны на Прынеўскай нізіне, на схіле , у даліне ракі , якая працякае па яго тэрыторыі, са звілістым рэчышчам і маляўнічымі пагорыстымі берагамі. У палеазоі 300—400 мільёнаў гадоў таму ўся гэтая тэрыторыя была пакрыта морам. Асадкавыя адклады таго часу — пясчанікі, пяскі, гліны, вапнякі — магутнай тоўшчай (звыш 200 метраў) пакрываюць крышталічны падмурак, які складаецца з гранітаў, гнейсаў і дыябазаў. Сучасны рэльеф утварыўся ў выніку дзейнасці ледавіковага покрыва (апошняе, Валдайскае зледзяненне, было 12 тысяч гадоў таму). Пасля раставання ледавіка паўстала . 4000 гадоў назад мора адступіла і ўтварылася даліна ракі Нявы, у якую і ўпадае рака Славянка. Даліна складзеная азёрна-ледавіковымі і пасляледавіковымі адкладамі. + Вісконцьеў мост праз Славянку. Восень Прыручаная вавёрка ля Ружовага павільёна Зіма ў Паўлаўскім парку Калона княгіні Лівен Возера Круглае

Глебы, раслінны і жывёльны свет Да заснавання парку гэтая тэрыторыя была пакрыта нізіннымі балотамі і іглічнымі лясамі (хваёвымі і яловымі) з прымешкай шыракалістых парод. Пераважаюць павярхоўна-падзолістыя ў спалучэнні з тарфяна-падзоліста-глеевымі глебамі. У выніку інтэнсіўнай гаспадарчай дзейнасці людзей натуральны ландшафт у многіх раёнах парку саступіў месца культурнаму.

У 1978—1983 гадах у парку налічвалася 361000 дрэў, прадстаўленых 54 відамі: 16 відаў , , , ; па два віды ], і ; , , , , , ; 88 відаў хмызнякоў, з іх пераважалі , , , вербы хмызняковыя. Пры назіраннях 1978 года быў зарэгістраваны 71 від птушак, якія належаць да 28 сямействаў і 9 атрадаў. З млекакормячых тут насяляюць , , , , , , , і ; зімой у парк заходзяць , і . З земнаводных тут можна ўбачыць , ; з паўзуноў — . Насякомыя прадстаўлены 87 відамі, якія адносяцца да 46 сямействаў.

Літаратура

Спасылкі Виртуальный тур по Павловску Сферическая панорама Павловск: Чугунный мостик Государственный музей-заповедник «Павловск» — официальный сайт Дворец в Павловске // rusarh.ru Павловский дворец Фотографии Павловского парка // photocity.ru Государственный музей-заповедник «Павловск» // gardener.ru Районы Павловского парка на сайте wikimapia.org

Катэгорыя:Паўлаўск (Санкт-Пецярбург) Катэгорыя:Палацава-паркавыя ансамблі прыгарадаў Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Сады і паркі Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Рэзідэнцыі расійскіх манархаў