Алена Міхайлаўна Підгрушная (; , ) — украінская біятланістка, алімпійская чэмпіёнка 2014 года ў эстафеце, чэмпіёнка свету ў спрынце 2013 Нове-Места-на-Мораве, майстар спорту міжнароднага класа, 5-разовая чэмпіёнка Еўропы, чэмпіён Еўропы 2009 года ў эстафеце, сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў (2007, эстафета), бронзавы прызёр чэмпіянату свету сярод юніёраў (2006, індывідуальная гонка), пераможца і прызёр этапаў Кубка свету па біятлоне ў эстафетах.
Узнагароджана ордэнам княгіні Вольгі III ступені (за важны асабісты ўклад у развіццё і папулярызацыю фізічнай культуры і спорту ва Украіне, дасягненне высокіх спартыўных вынікаў і шматгадовую плённую прафесійную дзейнасць)Указ Президента України № 508/2013 «Про відзначення державними нагородами України з нагоди Дня фізичної культури і спорту» від 14.09.2013.
Біяграфія Алена Підгрушная нарадзілася 9 студзеня 1987 года ў Легніцы. Выступае за спартыўнае таварыства «Колас». Першы і цяперашні трэнер — Ігар Пачынок, трэнер (зборнай) — Яўген Калупаеў. Сярод спартыўных дасягненняў — залаты прызёр этапу Кубка свету 2009 у Рупольдзінгу (эстафета), бронзавы прызёр чэмпіянату свету сярод юніёраў і юнакоў 2006, сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы 2007 сярод юніёрак, залатая медалістка ў складзе эстафетнай каманды чэмпіянату Еўропы 2009 года (г. Уфа, Расія), сярэбраная медалістка ў складзе эстафетнай каманды чэмпіянату Еўропы 2010 года (г. Отэпя, Эстонія).
На чэмпіянаце свету 2011 года ў Ханты-Мансійску атрымала «срэбра» у эстафеце 4х6 км, аднак з-за парушэнні антыдопінгавых правілаў Аксанай Хвастэнка Міжнародны саюз біятланістаў пазбавіў украінскую жаночую эстафетную чацвёрку другога месца ў гонцы чэмпіянату свету па біятлоне 2011.Федерація біатлону України. «Остаточне рішення ў справі Оксани Хвостенко» 05.09.2011. Скончыла Цярнопальскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт (выкладчык фізічнай культуры і спорту).
У 2013 годзе пабралася шлюбам з праварадыкальным дэпутатам Вярхоўнай Рады Аляксеем Кайдай«Свободівець» Кайда повінчався з біатлоністкою Підгрушною. У тым жа годзе, стаўшы ў складзе эстафетнай каманды пераможцай другога этапу кубка свету па біятлоне, Підгрушная, фінішыруючы на апошнім этапе, узяла сцяг, які быў падораны заўзятарамі зборнайЭстафета флага болельщиков. В финишном створе :) (+ видео!) і прайшоў разам з імі эстафету па мностве гарадоў Украіны. Характэрна, што лозунг «Разом до перемоги» (Разам да перамогі), які з’явіўся на сцягу яшчэ ўлетку 2013 супаў з апазіцыйным лозунгам прынятым пазней актывістамі Еўрамайдана,Активисты на Евромайдане в Киеве избрали новый лозунг «Вместе к победе» а на цырымоніі ўзнагароджання ўкраінскія біятланісткі выказалі падтрымку Еўрамайдана, што было аспрэчана афіцыйным сайтам федэрацыі біятлону Украіны.
Спасылкі
Прафайл IBU Профіль на сайце Федэрацыі біятлону Украіны
Катэгорыя:Выпускнікі Цярнопальскага нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта імя Уладзіміра Гнацюка Катэгорыя:Біятланісткі Украіны Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па біятлоне Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Украіны Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па біятлоне Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па біятлоне