Фабіян Акі́нчыц (, засц. Акінчыцы, Мінскі павет, цяпер у межах горада  — , ) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст.

Біяграфія У 1906—1917 гадах сябра партыі эсэраў. Паводле адукацыі юрыст, вучыўся ў Пецярбургскім ўніверсітэце да 1911 года. Потым быў ссылцы. Пасля скончыць вучобу ў Пецярбургскім універсітэце для яго не было магчымым, таму ў канцы 1913 або пачатку 1914 года ён здаў іспыты ў экзаменацыйнай камісіі пры Казанскім універсітэце і ў 1915-1916 гадах працаваў памочнікам прысяжнага паверанага ў Ноўгарадзе, адкуль у красавіку 1916 года з невядома прычыны пераехаў ва Уфу. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі абраны ў выканкам Уфімскага гарадскога савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, а пасля кастрычніцкага перавароту абраны ў члены губернскага выканкама ў Ноўгарадзе. Левыя эсэры, да якіх належаў Акінчыц, стварылі кааліцыю з бальшавікамі, якія тым часам захапілі ўладу, і 4 снежня 1917 года ён быў зацверджаны на пасадзе ноўгарадскага губернскага камісара.

Пра жыццё і дзейнасці Фабіяна Акінчыца ў 1917—1923 гадах шмат супярэчлівых звестак. З 1923 года жыў на Стаўбцоўшчыне: дырэктар пачатковай школы ў вёсцы Засулле, у 1926 годзе адкрыў у Стоўбцах бюро юрыдычных парад. У жніўні 1926 года ўступіў у Беларускую сялянска-работніцкую грамаду (БСРГ), а ў верасні таго ж года пераехаў у Вільню, дзе ўзначаліў юрыдычны аддзел Цэнтральнага сакратарыята БСРГ. Сакратар пасольскага клуба Грамады, сябра Галоўнай управы і Надзорчай рады Таварыства беларускай школы. У студзені 1927 года арыштаваны польскай паліцыяй і ў маі 1928 года асуджаны на 8 гадоў зняволення. Але ў 1929 годзе тэрмін зняволення быў скарочаны на 2 гады. Прэзідэнт Польшчы Ігнацы Масціцкі сваім распараджэннем датэрмінова вызваліў Акінчыца ў ліпені 1930 года. Знайшоўшы паразуменне з польскімі ўладамі, ператварырыўся ў яўнага і заўзятага ворага беларускага радыкальнага руху. Удзельнік Цэнтрасаюза, член Галоўнай рады, старшыня яго выбарчага камітэта. Член рэдакцыйных калегій газет Цэнтрасаюэа «Наперад» (потым галоўны рэдактар), «Народны звон», «Беларускі звон».

У маі 1931 года выйшаў з Цэнтрасаюза і стварыў Віленскую беларускую групу «Адраджэнне» прапольскай арыентацыі. Апублікаваў артыкул «Чаму гэта так сталася?», у якім беспадстаўна назваў Б. Тарашкевіча «правакатарам».

Са студзеня 1932 года ў Стоўбцах, удзельнічаў у рабоце Беларускага дабрачыннага таварыства (БДТ, яго старшыня з 1933), прадстаўнік БДТ ў Беларускім нацыянальным камітэце ў Вільні. Перайшоў на погляды нацыянал-сацыялізму і з 1933 года выдаваў разам з Уладзіславам Казлоўскім часопіс адпаведнага кірунку «Новы шлях». Распачаў працу па стварэнні Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі, якую ў кастрычніку 1937 года забаранілі польскія ўлады. У ліпені 1939 года стаў старшынёй Беларускага бюро прапаганды пры Міністэрстве прапаганды ў Берліне. 4 лістапада 1939 года Фабіян Акінчыц узначаліў Беларускае прадстаўніцтва.

У пачатку 1940 года быў старшынёй Беларускага камітэта ў ВаршавеТуронак Ю. Беларускі камітэт //  — С. 445.. Арганізатар Вустраўскай школы прапагандыстаў (пад Берлінам), куды траплялі асобы з ліку савецкіх ваеннапалонных. Сярод яго супрацоўнікаў былі Генрык Барановіч, Васіль Камароўскі, Аляксандр Крыт. Пасля заканчэння курсаў многія выпускнікі накіроўваліся на працу ў акупацыйную адміністрацыю на Беларусі.

Фабіян Акінчыц прэтэндаваў на палітычнае лідарства ў беларускіх колах, блізкіх да германскіх акупацыйных улад. З’яўляўся палітычным праціўнікам Івана Ермачэнкі, які з мэтай самаабароны арганізаваў яго знішчэннеЮ. Туронак (2003). Антон Адамовіч выказваў думку, што забойства было звязана з БНП, якая пастанавіла забіць Акінчыца, даручыўшы гэта МатусевічуЮрэвіч Л. Сакрэт Антона Адамовіча // ARCHE, 2000, № 9, с. 16.. 5 сакавіка 1943 супрацоўнік «Беларускай газеты» А. Матусевіч застрэліў яго на кватэры У. Казлоўскага ў Мінску, а затым уцёк да партызанаў. Фабіян Акінчыц быў пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску, месцазнаходжанне магілы невядомае.

Творы Чаму гэта так сталася? (Да справы выезду за граніцу былых правадыроў Грамады). Вільня, 1931; Правакацыя беларускага народа (Да справы б. старшыні Грамады Б.Тарашкевіча). Вільня, 1933; Аграрна-кааператыўная палітыка будучыні. Вільня, 1936; Jak Komintern organizował ruch białoruski. Wilno, 1936.

Літаратура

 — С. 191  — С. 81

Спасылкі Туронак, Ю. Фабіян Акінчыц — правадыр беларускіх нацыянал-сацыялістаў / Юры Туронак // Беларускі гістарычны агляд. — 2003. — Т. 10. — Сш. 1—2 (18—19). — С. 145—162. Туронак, Ю. Дзейнасць групы Фабіяна Акінчыца (1939—1943) Ёрш. С. Забойства Фабіяна Акінчыца

Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Рэдактары Беларусі Катэгорыя:Юрысты Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі