Мешка III Стары () (1126/27 — 13 сакавіка 1202) — князь вялікапольскі, прадстаўнік дынастыі Пястаў. Трэці сын Баляслава Крывавустага і Саламеі фон Берг-Шэльклінген.

Біяграфія Пасля смерці бацькі атрымлівае ў спадчыну Вялікую Польшчу і Памор'е, у 1173 годзе пасля смерці старэйшага брата Баляслава IV атрымаў Кракаў і прастол старэйшага князя ў Польшчы. Абапіраючыся на моцныя роднасныя сувязі з нямецкімі, паморскімі і чэшскімі князямі і на шматлікіх чыноўнікаў, Мешка кіраваў сурова (менавіта суровым норавам гэтага князя і тлумачыць аўтар «Велікапольскай хронікі» яго мянушку «Стары»«Великая хроника» о Польше, Руси и их соседях XI—XIII вв. М.: Изд-во Моск. ун-та, 1987. — С.114—115.). Пазнейшыя гісторыкі прыпісвалі Мешку дзяржаўныя дабрадзейнасці: ён не даваў волі шляхце і духавенству, абараняў яўрэяў ад праследаванняў, не дапушчаў у край фальшывай манеты. Раннія храністы гавораць, аднак, толькі пра злоўжыванні прызначаных ім чыноўнікаў і пра падкопы князя супраць кракаўскай знаціТам жа, с. 115—117.). Кракаўскі біскуп Гедка стаў душой змовы супраць Мешкі, якому супрацьпаставілі яго малодшага брата, сандамірскага князя Казіміра. У 1177 годзеТам жа, с. 223, заўв. 14. Мешка быў выгнаны, а Казімір трыумфальна ўехаў у Кракаў.

Ленчыцкі сойм 1180 года, рашэнне якога было зацверджана Папам, прызнаў звяржэнне Мешка законным, але той не жадаў змірыцца і некалькі разоў спрабаваў авалодаць Кракавам. Пазіцыі Мешкі ўзмацніліся пасля заўчаснай смерці ў 1194 годзе Казіміра II, сыны якога былі малалетнімі і няздольнымі да самастойнага кіравання. Аднак на боку Казіміравічаў выступіў іх стрыечны брат, валынскі князь Раман Мсціславіч (сын сястры Мешкі і Казіміра, Агнешкі). 13 верасня 1195 года Раман Мсціславіч ваяваў на боку Казіміравічаў у кровапралітнай бітве на рацэ Мозгаве, дзе былі сур'ёзна паранены абодва галоўныя праціўнікі, Раман і Мешка, а старэйшы сын апошняга, Баляслаў, быў забіты. Бітва не прынесла вырашальнага поспеху ніводнаму з бакоў, аднак дапамога Рамана ўсё-ткі дапамагла Казіміравічам пазбегнуць разгрому і захаваць КракаўТам жа, с. 131—134.. У наступным 1196 годзе Мешка змог вярнуць Кракаў дыпламатычным шляхам, прызнаўшы сваім спадчыннікам старэйшага з Казіміравічаў — Лешака, які на пэўны час выдаліўся ў Сандамір. Аднак Мешка «стаў будаваць падкопы ў дачыненні да маёмасці і здабытку іншых», г.зн. кракаўскай знаці, і быў выгнаныТам жа, з. 139 (дакладная дата невядомая: не пазней за 1199 год). Зрэшты, у хуткім часе Мешка здолеў прыцягнуць на свой бок кракаўскага палаціна Мікалая і дзякуючы яго ўплыву ў чарговы раз вярнуўся ў КракаўТам жа, с. 140 (меркавана ў 1200 годзе), на ўмовах 1196 года. Такім чынам, у канцы жыцця Мешка здолеў аб’яднаць пад сваёй уладай значныя тэрыторыі Польшчы: Вялікую Польшчу, Куявію і Малую Польшчу (без Сандамірскай зямлі). Памёр Мешка ў 1202 годзе ў Калішы, пахаваны ў ім жа заснаваным касцёле Св. ПаўлаТам жа, с. 141.

Сям'я Мужы Мешка двойчы браў шлюб: 1. з 1140 Эржэбет-Гертруда Венгерская (каля 1128 — 21.07.1153), дачка Белы II Сляпога, венгерскага караля. 2. з 1154 Еўдакія Кіеўская (каля 1136 — 13.02.1198), дачка Ізяслава Мсціславіча, вялікага князя Кіеўскага.

Дзеці Ад першага шлюбу: Адон I Велікапольскі (каля 1145 — 20.04.1194) У шлюбе (з 1177) з Вышаславай (каля 1158 — 1219), дачкой Яраслава Асмамысла князя Галіцкага (каля 1126 — 01.10.1187)). Верхуслава-Людміла (каля 1148 — 1223) Жонка (каля 1165) герцага Фрыдрыха I Латарынгскага (1142—1207). Стэфан (1150 — 1166/79) Эльжбета (1151/52 — 02.09.1209) 1-ы шлюб (каля 1173) кн. Сабеслаў II Чэшскі (1128 — 29.01.1180); 2-гі шлюб (пасля 1180) маркграф Конрад II Ніжне-Лужыцкі (пам. 06.05.1210). Юдыта (каля 1153 — пасля 12.12.1201) Жонка (каля 1173) герцага Саксоніі Бернхарда III Анхальцкага (1140 — 09.02.1212).

Ад другога шлюбу: Баляслаў Куяўскі (1159 — 13.09.1195) У шлюбе (каля 1180) з Дабраславай (каля 1166 — пасля 23.04.1200), дачкой кн. Святаполка I Заходне-Паморскага ў Слаўна (каля 1140 — 1175/87). Саламея (каля 1160 — 11.05.12..) Жонка (з 1175/76) (каля 1160 — 14.01.1183). Анастасія (каля 1162 — пасля 31.05.1240) Жонка (з 18/26.04.1177) кн. Багуслава I Заходне-Паморскага (1128 — 18.03.1187). Мешка Калішскі каля 1164 — 02.08.1193. Уладзіслаў III Танканогі (1165 — 03.11.1231) Звеніслава (каля 1168 — 14.09.1240) Жонка (каля 1181) кн. Мшчывоя I Усходне-Паморскага (каля 1165 — 01.05.1220).

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Пясты Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XII стагоддзя