Камітэт па правах чалавека ААН — арганізацыя, якая займаецца наглядам за выкананнем Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах у краінах-удзельніцах пакта. Заснаваны паводле часткі 4 Пакта. Складаецца з 18 экспертаў, якія выбіраюцца на чатырохгадовы тэрмін.
Функцыі Камітэт ацэньвае даклады аб выкананні Пакта, якія падаюцца краінамі-ўдзельніцамі, складае каментарыі да Пакта («заўвагі агульнага парадку») і выказвае меркаванні па скаргах дзяржаў і прыватных асоб аб парушэнні Пакта (акрамя артыкула 1) краінамі, якія ратыфікавалі Першы факультатыўны пратакол да Пакта. Члены камітэта маюць права выказваць асобныя думкі, якія прыкладваюцца да меркаванняў.
Прававое значэнне меркаванняў Я. Мёлер і ацэньваюць так: «нягледзячы на той факт, што фармальна меркаванні Камітэта не з’яўляюцца юрыдычна абавязваючымі, набірае сілу меркаванне, што дзяржавы-ўдзельнікі абавязаны забяспечыць ахвяру парушэння, канстатаванага Камітэтам, эфектыўным сродкам прававой абароны ў адпаведнасці з ч. 3(а) артыкула 2 Пакта»<ref>'De Zayas A., Möller J. Th. The United Nations Human Rights Committee Case Law 1977—2008: A Handbook. N.P.Engel Publishers, Kehl am Rhein, 2009, ISBN 978-3-88357-144-7 — р. 8</ref>.
Камітэт і Беларусь Да сённяшняга дня Рэспубліка Беларусь ніводнага разу не выконвала рашэнні Камітэта, прынятыя па скаргах грамадзян, у т. л. не інфармаваў пра тое, якія гэта былі рашэнні насельніцтва.
Літаратура Хански Р., Шейнин М. (сост.) Прецедентные дела Комитета по правам человека, Институт прав человека, Университет Або Академи (Турку), 2004. ISBN 952-12-1295-0 De Zayas A., Möller J. Th.'' The United Nations Human Rights Committee Case Law 1977—2008: A Handbook. N.P.Engel Publishers, Kehl am Rhein, 2009, ISBN 978-3-88357-144-7.
Спасылкі Камітэт па правах чалавека ААН Меркаванні КПЧ ААН па індывідуальных скаргах Падборка меркаванняў КПЧ ААН па індывідуальных скаргах Заўвагі агульнага парадку, прынятыя Камітэтам па правах чалавека
Катэгорыя:Камітэты ААН Катэгорыя:Міждзяржаўныя праваабарончыя арганізацыі