Хаві Эрнандэс (; нар. , Тэраса, Іспанія) — іспанскі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. Атрымаў вядомасць дзякуючы выступам «Барселону» (дзе быў капітанам) і нацыянальную зборную Іспаніі. Лічыцца адным з найвялікшых паўабаронцаў усіх часоў і лепшым плеймейкерам свайго пакалення.

У цяперашні час працуе галоўным трэнерам «Барселоны».

Клубная кар’ера «Барселона» Хаві паступіў у Ла Масію, юнацкую акадэмію «Барселоны», у 11 гадоў. Яго дэбют за асноўную каманду адбыўся 18 жніўня 1998 года ў матчы супраць «Мальёркі». З тых часоў ёнў згуляў больш за 700 матчаў, забіў больш за 80 галоў і аддаў больш за 180 галявых перадач больш чым 50 розных гульцам. Хаві стаў першым гульцом «Барселоны», які згуляў 150 міжнародных матчаў.

Разам з каталонскім клубам 8 разоў выйграваў чэмпіянат Іспаніі, а таксама стаў чатырохразовым пераможцам Лігі чэмпіёнаў (2005/06, 2008/09, 2010/11, 2014/15). Ён таксама быў прызнаны лепшым гульцом фінальнага матчу Лігі чэмпіёнаў у 2009 годзе.

«Аль-Сад» 21 мая 2015 года Хаві абвясціў аб тым, што летам сыдзе з «Барселоны», а новым клубам стане катарскі «Аль-Сад». Апошнім матчам у складзе «сіне-гранатавых» стаў фінал Лігі чэмпіёнаў 6 чэрвеня, у якім «Барселона» перамагла «Ювентус» з лікам 3:1. 11 чэрвеня 2015 года быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка «Аль-Сада»Хави представлен в качестве игрока «Аль-Садда» .

У маі 2019 года згуляў апошні матч за «Аль-Сад» і завяршыў кар’еру ігракаХави завершил карьеру, сыграв последний матч за «Аль-Садд» в азиатской ЛЧ . Неўзабаве ён афіцыйна быў прызначаны галоўным трэнерам катарскай каманды і падпісаў двухгадовы кантракт«Аль-Садд» подтвердил назначение Хави главным тренером .

Міжнародная кар’ера Хаві выйграў чэмпіянат свету 1999 сярод гульцоў да 20 гадоў за зборную Іспаніі, а таксама сярэбраны медаль на Алімпійскіх гульнях 2000 у Сіднеі. Дэбютаваўшы за дарослую каманду ў 2000 годзе, ён сыграў больш за 120 матчаў за нацыянальную зборную і аказаў велізарны ўплыў на поспехі каманды. Хаві адыграў ключавую ролю ў перамозе зборнай Іспаніі на чэмпіянаце свету 2010, таксама як і на чэмпіянатах Еўропы ў 2008 і 2012 гадах. УЕФА прызнала яго лепшым гульцом чэмпіянату Еўропы 2008. Хаві уваходзіў у сімвалічныя зборныя чэмпіянату свету 2010 і чэмпіянатаў Еўропы 2008 і 2012 гадоў. У фінале чэмпіянату Еўропы 2012 Хаві аддаў 2 галявыя перадачы і стаў першым гульцом у гісторыі, які аддаваў галявыя перадачы ў двух фіналах чэмпіянатаў Еўропы запар.

5 жніўня 2014 года Хаві афіцыйна абвясціў аб сваім зыходзе з нацыянальнай зборнай.

Трэнерская кар’ера У маі 2019 года стаў галоўным трэнерам катарскага «Аль-Сада», дзе перад гэтым выступаў у якасці іграка. Прывёў клуб да перамогі ў чэмпіянаце Катара ў сезоне 2020/21, таксама па два разы выйграў Кубак Катара і Кубак эміра Катара, аднойчы — Кубак зорак Катара.

6 лістапада 2021 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Барселоны»Хави: "От "Барселоны" ждут только побед, мы не можем играть вничью или проигрывать", а 8 лістапада адбылася афіцыйная прэзентацыя Хаві ў якасці галоўнага трэнера каманды"Барселона" провела презентацию Хави.

Узнагароды Хаві выйграў большую колькасць трафеяў (25), чым любы іншы іспанскі гулец у гісторыі. Ён быў ганараваны ўзнагароды лепшага гульца 2010 па версіі часопіса World Soccer. Хаві пяць разоў быў намінаваны на Залаты Мяч і займаў трэцяе месца ў 2009, 2010 і 2011 гадах. У 2011 годзе ён заняў другое месца ў галасаванні на прыз найлепшаму футбалісту года ў Еўропе, саступіўшы толькі Ліянелю Месі. IFFHS чатыры гады запар прызнавала яго лепшым плеймейкерам (2008, 2009, 2010, 2011). Хаві пяць гадоў запар уваходзіў у сімвалічную зборную года па версіі УЕФА (2008, 2009, 2010, 2011, 2012) і шэсць гадоў запар у сімвалічную зборную па версіі ФІФА (2008, 2009, 2010, 2011, 2012, 2013).

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Іспаніі Катэгорыя:Ігракі зборнай Іспаніі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Аль-Сад Катэгорыя:Ігракі ФК Барселона Катэгорыя:Ігракі ФК Барселона B Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Іспаніі Катэгорыя:Трэнеры ФК Барселона Катэгорыя:Трэнеры ФК Аль-Сад Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па футболе