Аляксандр Піліпавіч Возлікаў (, в. Тварышчана Гомельскай губерні — , в. Малыя Шчэцькі, Бешанковіцкі раён) — камандзір аддзялення 52-й гвардзейскай асобнай разведвальнай роты 51-й гвардзейскай стралковай дывізіі 6-й гвардзейскай арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту, гвардыі сяржант. Герой Савецкага Саюза (22.7.1944).

Біяграфія

У Чырвонай Арміі з 1941 года. На фронце ў час Вялікай Айчыннай вайны з 1942 года.

Камандзір аддзялення гвардыі сяржант Возлікаў А. П. вызначыўся пры вызваленні Віцебскай вобласці. 25 чэрвеня 1944 г. з групай разведчыкаў пераправіўся праз раку Заходнюю Дзвіну каля вёскі Малыя Шчэцькі Бешанковіцкага раёна. На плацдарме з трыма байцамі адбіў за 8 гадзін бою 4 контратакі праціўніка. Адцягваючы агонь на сябе разведчыкі садзейнічалі пераправе асноўных сіл. А. П. Возлікаў загінуў у гэтым баі.

Узнагароджаны Ордэнам Леніна і Ордэнам Славы III ступені.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Жырацінскім раёне Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя ў Бешанковіцкім раёне