Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква (БАПЦ) — назва, якая ў розныя гістарычныя перыяды выкарыстоўвалася некалькімі праваслаўнымі царкоўнымі структурамі.

Сучасная БАПЦ, якая існуе з 1948 года, не прызнаецца памеснымі праваслаўнымі цэрквамі і не мае з імі еўхарыстычных зносін. Руская праваслаўная царква ў дачыненні да БАПЦ, як і да іншых некананічных цэркваў, выкарыстоўвае азначэнне «праваслаўная дэнамінацыя». У розныя гістарычныя перыяды прызнавалася іншымі некананічнымі цэрквамі: , Сусветным амерыканскім патрыярхатам і інш.

БАПЦ мае прыходы ў ЗША, Канадзе, Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Беларусі. Богаслужэнні вядуцца на беларускай, царкоўнаславянскай і англійскай мовах. БАПЦ займаецца таксама культурна-асветніцкай, выдавецкай, грамадскай, дабрачыннай дзейнасцю, дапамагае беларусам захаваць сваю нацыянальную духоўную спадчынуБЭ ў 18 т. Т. 2..

Перадгісторыя

У традыцыі БАПЦ выводзіць сваё паходжанне ад Наваградскай мітраполіі, створанай Канстанцінопальскім патрыярхатам (1330) па просьбе вялікага князя літоўскага Гедзіміна і ўзначаленай мітрапалітам Феафілам. З 1415 па 1418 гады ёй кіраваў Рыгор (Цамблак), прызначаны саборам епіскапаў без благаславення Канстанцінопальскага ПатрыярхаПад пагрозай смерці з боку Вітаўта, пд. http://www.orthodox.com.ru/new/page.php?id=13&pg=2&PHPSESSID=7df98401febc8eb8cafa6213e7284fc1.

Падчас напалеонаўскай вайны (1812) архіепіскап Магілёўскі Варлаам (Шышацкі) прысягнуў Напалеону, за што быў пазбаўлены сана і сасланы ў Ноўгарад-Северскі манастыр. Па некаторых дадзеных, гэты крок быў абумоўлены імкненнем захаваць спакой у епархііhttp://www.ortho-rus.ru/cgi-bin/ps_file.cgi?2_2684 , сам Варлаам сцвярджаў, што заўсёды захоўваў вернасць Усерасійскаму прастолу, але, не жадаючы рэпрэсій супраць манаства, духавенства і паствы епархіі, быў вымушаны прысягнуць Напалеонуhttp://www.museum.ru/1812/Library/Rs7/index.html.

Беларуская аўтаномная царква (1922—1926) 23 ліпеня 1922 года ў кафедральным саборы Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Мінску адбыўся царкоўны сінод, які вырашыў дзеля абароны ад абнаўленчага «Вышэйшага царкоўнага ўправлення» стварыць аўтаномную (але не аўтакефальную) беларускую мітраполію, абраць архіепіскапа Мелхіседэка (Паеўскага) мітрапалітам з тытулам Мінскі і Беларускі і стварыць 4 епархіі: Мінскую, Бабруйскую, Мазырскую і Слуцкую. Паводле іншых звестак, стварэнне мітраполіі санкцыянаваў патрыярх Ціхан, а Мелхіседэк толькі самачынна ўзяў на сябе кіраўніцтва ўсімі епархіямі на тэрыторыі Беларусі, а не толькі Мінскайhttp://www.church.by/resource/Dir0056/Dir0083/Dir0102/Page0103.html. Кардынальных наступстваў гэты крок не меў, і беларускія святары працягвалі знаходзіцца ў кананічных адносінах з Маскоўскім Патрыярхатам, а ў чэрвені 1926 года Мелхіседэк прынёс пакаянне мітрапаліту Сергію і склаў з сябе тытул мітрапаліта.

Першае абвяшчэнне аўтакефаліі (1927—1935) Улетку 1927 года пазіцыі прыхільнікаў беларусізацыі і самастойнасці БССР значна ўзмацніліся: галоўным органам тут на кароткі час стаў ЦВК БССР, які ўзначальваў Аляксандр Чарвякоў. З улікам крызісу і блытаніны ў кіраўніцтве ПРЦ аўтакефальная форма беларускаму кіраўніцтву падалася найлепшай. У гэтых умовах беларускія епіскапы палічылі, што Праваслаўная Царква ў Беларусі зможа быць па-сапраўднаму аддзеленай ад савецкай дзяржавы. Формулу гэтага аддзялення мітрапаліт Мелхіседэк выказаў проста: дзяржава свабодна змагаецца з рэлігіяй, Царква свабодна змагаецца з бязбожнасцю і атэізмам.

Для таго, каб абвяшчэнне аўтакефаліі было кананічным, вясной і летам 1927 года епіскапы Мінскай епархіі правялі перамовы ў прыходах і па іх выніках падрыхтавалі дакумент, які называўся «Дэкларацыя Беларускага праваслаўнага духавенства (старацаркоўнікаў-аўтакефалістаў) Мінска і яго ваколіц ад 21 чэрвеня 1927 года». У гэтым дакуменце, у прыватнасці, гаварылася: «У рэлігійнай свядомасці праваслаўных веруючых мас Беларусі заўсёды была жывая думка пра аўтаномію, і ў цяперашні час, калі ў асяроддзі Праваслаўнай Царквы Усерасійскай растуць рэлігійныя рознагалоссі, павялічваецца колькасць розных царкоўных груповак. Не жадаючы ўцягвацца ў барацьбу паміж рэлігійнымі царкоўнымі партыямі, Беларуская Праваслаўная Царква лепшым сродкам пазбегнуць гэтага лічыць сцвярджэнне аб сваёй непахіснай волі быць аўтакефальнай». Аб’ява аўтакефаліі пераследавала яшчэ адну мэту, пра якую ў Дэкларацыі не пісалі, — выратаваць ад арыштаў духавенства і вернікаў шляхам легалізацыі царкоўнага кіравання і дзейнасці БПЦnovychas.by.

Бабруйскі епіскап Філарэт стварыў ініцыятыўную групу па скліканні з’езда прадстаўнікоў Беларускай праваслаўнай царквы, які адкрыўся 9 жніўня 1927 года ў Мінску. У iм прынялі ўдзел прадстаўнікі 333 прыходаў Мінскай, Барысаўскай, Мазырскай, Слуцкай, Бабруйскай епархій і адной акругі (благачыння) Аршанскай епархіі. Сабор абвясціў аўтакефалію і абраў самастойнае кіраўніцтва. На 1 студзеня 1928 года Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква мела ў Гомельскай акрузе — 24 прыходы, у Полацкай — 12, Аршанскай — 10. Усяго ў БССР на той час БАПЦ налічвала 344 прыходы, у якіх неслі службу 399 святароўУладзімір Навіцкі. Палітыка расколу Рускай праваслаўнай царквы ў Беларусі (1920-я гг.) // Беларускі партал «Царква». 30 снежня 2007.

Маскоўская патрыярхія беларускай аўтакефаліі не прызнала. Падтрымка з боку беларускага кіраўніцтва цалкам скончылася ў 1929 годзе разам з палітыкай беларусізацыі.

У сярэдзіне 1935 года епіскап Філарэт даў згоду архіепіскапу Магілёўскаму Паўліну (Крошачкіну) на аб’яднанне з кананічнай Царквой, прынёс пакаянне і мітрапалітам Сергіем (Страгародскім) прыняты ў зносіны з РПЦ.

У выніку пашыраных з 1935 года рэпрэсій супраць святарства, на 24 чэрвеня 1938 года ў БССР засталіся дзейнічаць толькі 2 царквы — ў Оршы і Мазыры. У ліпені—верасні 1937 супрацоўнікамі НКУС БССР для ўзбуджэння крымінальнай справы і правядзення палітычных працэсаў над дзеячамі Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы была прыдумана шпіёнска-паўстанцкая арганізацыя «Беларуская аўтакефальная царква», у выніку чаго 11 чалавек на чале з Філарэтам (Раменскім) былі расстраляныя 1 лістапада 1937 года ў Менску, яшчэ 2 былі прыгавораны да 10 гадоў лагераў.

Перад Другой сусветнай вайной, у 1939 годзе, на тэрыторыі БССР не было ані царкоўнай арганізацыі, ані легальна адчыненых цэркваўЗянон Пазняк. Гутаркі з Антонам Шукелойцем. — Беларускія ведамасці, Варшава; Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве, Вільня, 2003. — 144 с.: іл. ISBN 9955-9337-8-X — Старонкі 104—107 (Аўтакефалія)..

Другое абвяшчэнне аўтакефаліі (1942—1946)

Вясною 1942 года прадстаўнікі Беларускай народнай самапомачы (БНС) правялі перамовы з Беларускім мітрапалітам Панцялейманам аб узнаўленні аўтакефаліі, але атрымалі адмову. Тады прадстаўнікі БНС звярнуліся ў Генеральны камісарыят Беларусь з просьбай аб скасаванні ўлучэння Беларускае Праваслаўнае Царквы ў маскоўскуюБарыс Данілюк. Усебеларускі Праваслаўны Царкоўны Сабор 1942 г. у Менску// Беларуская Аўтакефалія. № 1 (1) 2009. Старонкі 15-17., на што была атрыманая згода. Такім чынам, кіраўніцтва Камісарыяту запатрабавала ад епіскапату Беларускай мітраполіі абвясціць аўтакефалію, прапаведаваць на беларускай мове, звольніць расійскіх святароў ды спыніць згадванне мітрапаліта Сергія. Архірэйскі сабор у асобе мітрапаліта Панцялеймана і епіскапа Венедыкта пастанавіў прыняць патрабаванні, але адкласці абвяшчэнне аўтакефаліі да яе прызнання Маскоўскім патрыярхатамСилова С. В. Крестный путь. Белорусская православная церковь в период немецкой оккупации 1941—1944 гг. — Минск: Изд-во Белорусского экзархата, 2005. — 71 с..

1 чэрвеня Генеральны камісарыят «Беларусь» загадаў мітрапаліту Панцеляйману пайсці, нібыта на адпачынак, у манастыр у Лядах за супраціў абвяшчэнню аўтакефаліі яго адкладаннем, а царкоўнае кіраўніцтва перадаць архіепіскапу Філафею. Аднак перамовы БНС, а пазней Генеральнага камісарыята, з архіепіскапам Філафеем таксама не далі плёну. У выніку 15 ліпеня кіраўніцтва Камісарыяту загадала епіскапату Беларускай мітраполіі неадкладна пачаць падрыхтоўку да склікання Усебеларускага Царкоўнага Сабору, дзеля чаго архіепіскап утварыў камісію. Па атрыманні 1 жніўня ад мітрапаліта Панцялеймана пісьмовага даручэння склікаць Сабор дзеля «афармлення створанае мітрапалітам аўтакефаліі» архіепіскап Філафей прызначыў яго на 28 жніўня і разаслаў інструкцыі ў справе выбару дэлегатаў. Але Сабор пачаў сваю працу толькі 30 жніўня пасля малебну ў мінскай Свята-Праабражэнскай саборнай царкве і працягваўся да 2 верасня. Бралі ў ім удзел з правам голасу 3 епіскапы, 65 святароў і 65 прадстаўнікоў ад вернікаў. 128-мю галасамі супраць 3-х устрыманых Сабор ўхваліў прапанову неадкладнага абвешчання аўтакефаліі Беларускае Праваслаўнае Царквы. На ім прынялі Статут «Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Нацыянальнай Царквы», параграф 113 якога абвяшчаў: Кананічнае аб’яўленне аўтакефаліі наступіць пасля прызнання яе ўсімі аўтакефальнымі цэрквамі. Сабор таксама зацвердзіў тэксты лістоў да Канстанцінопальскага патрыярха і галоваў усіх аўтакефальных праваслаўных цэркваў з просьбай прызнаць аўтакефалію Царквы і прыняць яе, «як сястру», у малітоўную супольнасць. На заканчэнне Сабор прыняў пастанову, якой абавязваў епіскапаў давесці справу аўтакефаліі да завяршэння. Аднак епіскапы, апраўдваючыся неабходнасцю подпісу мітрапаліта пад лістамі ў справе прызнання аўтакефаліі, іх не выслалі. Такім чынам, ні фактычнага абвяшчэння аўтакефаліі, ні прызнання яе іншымі цэрквамі не адбылося.

Наступленне савецкіх войскаў вымусіла епіскапат Беларускай мітраполіі эмігрыраваць ў Германію. Летам 1944 г. з Беларусі эвакуяваліся больш за 70 святароўА. Гардзіенка. Палітычны раскол на беларускай эміграцыі ў 1940-я г. // БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД. 2009 Т.16 Сш. 2.

Пасля вайны члены епіскапата ўвайшлі ў склад Рускай «зарубежнай» праваслаўнай царквы. У лютым 1946 г. епіскапат РЗПЦ прыняў іерархаў БАПЦ у сваю юрысдыкцыю, і на саборы ў Мюнхене 7 траўня 1946 г. гэтае далучэнне было зацверджана юрыдычна. Скліканне ў Рэгенсбургу З’езда беларускіх праваслаўных вернікаў 5 траўня 1946 г., у якім удзельнічала 136 дэлегатаў з трох акупацыйных зон, нічога не дало, хоць удзельнікі з’езда стварылі для супраціву пераходу Беларускае праваслаўнае аб’яднанне (кіраўнік — Мікалай Лапіцкі) і прынялі рэзалюцыю, у якой заклікалі іерархаў застацца незалежнымі, са сваім народам. У траўні 1946 г. Сінод БАПЦ быў ліквідаваны, а замест яго ўтваралася Беларуская мітраполія пры РЗПЦ. Беларускія епіскапы атрымалі высокія пасады ў РЗПЦ: архіепіскап Філафей (Нарко) быў прызначаны вікарыем у Вісбадэне (амерыканская зона), Афанасій (Мартас) — у Гамбургу (брытанская зона), епіскап Грыгорый (Барышкевіч) — у Бамбергу, епіскап Сцяпан (Сеўба) — у аўстрыйскім Зальцбургу, архіепіскап Венедыкт (Бабкоўскі) быў уведзены ў склад Сінода РЗПЦКасяк І. З гісторыі праваслаўнай царквы беларускага народу. Нью-Ёрк, 1956. С. 145.

Сучасная БАПЦ (з 1948)

Частка эмігрантаў, незадаволеная пераходам епіскапату ў РЗПЦ, пры актыўнай падтрымцы Рады БНР звярнулася да кіраўніка УАПЦ Палікарпа з просьбай стварыць для іх асобную Беларускую аўтакефальную царкву. 5 чэрвеня 1948 года ў Канстанцы (Заходняя Германія) адбыўся царкоўны з’езд, на якім было прынята рашэнне заснаваць Беларускую Аўтакефальную Праваслаўную Царкву (БАПЦ)Аўтакефалія. — Мінск: Грамадзянская ініцыятыва «За свабоднае веравызнанне», 2005. — 15 с.. Узначаліў яе, перайшоўшы з УАПЦ, епіскап Мелітопальскі Сергій (Ахатэнка), узведзены Палікарпам у сан архіепіскапа. У 1949 годзе ён разам з епіскапамі УАПЦ узвёў у сан епіскапа Васіля (Тамашчыка) са званнем Віленскі. У БАПЦ было створана дзве епархіі — Аўстралійская (якую ўзначаліў Сергій) і Канадска-Амерыканская (Васіль). Епіскап Сергій пачаў прымаць у БАПЦ суполкі Канстанцінопальскага патрыярхата, у выніку чаго Канстанцінопальскі патрыярх выдаў Томас, у якім аб’явіў, што Сергій не з’яўляецца праваслаўным епіскапам, а БАПЦ, як праваслаўнай царквы, не існуеhttp://zarubezhje.narod.ru/rs/S_377.htm.