Увярэ́днік (Pediculáris) — род кветкавых раслін сямейства .

Батанічнае апісанне

Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны. Лісце пёрыста-рассечанае або пёрыста-раздельнае, чаргаванае або ў кальчаках. Кветкі ружова-фіялетавыя, пурпуровыя, жоўтыя, белыя, у верхавінкавых коласападобных або мяцёлкападобных суквеццях. Плод — каробачка.

Арэал

Налічвае каля 600 відаў, пашыраных у Паўночным паўшар’і (пераважна ў Гімалаях і Кітаі, 1 від у Паўднёвай Амерыцы).

Віды

Род уключае каля 600—800 відаў. Некаторыя з іх:

Значэнне і выкарыстанне

Расліны, здольныя да паразітызму. Некаторыя віды ядавітыя. Лекавыя, кармавыя і дэкаратыўныя расліны. У народнай медыцыне і ветэрынарыі часам выкарыстоўваюцца пераважна ў якасці інсектыцыдных сродкаў.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь Pedicularis // The Plant List Genus: Pedicularis L. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)