Ба́кен () — плывучы знак, які ўсталёўваецца на якары для абазначэння навігацыйных небяспек на шляху руху суднаў або для агароджы фарватара. Бакен вырабляюць з драўніны або металу; мае канічную, цыліндрычную або шарападобную форму. Ноччу на бакене запальваюць сігнальны агонь чырвонага (правы бераг) або белага (левы бераг) колеру. Каля населеных пунктаў (у месцах масавага скопішча агнёў) дапускаецца замена белага агню зялёным. Асвятленне на бакене пераважна электрычнае. Часам на бакены абсталёўваюць гукавыя сігнальныя прылады. Катэгорыя:Марскія тэрміны Катэгорыя:Водны транспарт Катэгорыя:Марская навігацыя
Źródło i licencja
Na podstawie: Wikipedia — Бакен · historia autorów.
Tekst: CC BY-SA 4.0.
Informacja o opracowaniu
Usunięto składnię wiki i szablony; dłuższe teksty skrócono.