Каземат ( ад «пакой з тоўстымі сценамі») — памяшканне ў закрытых фартыфікацыйных збудаваннях, што абараняе людзей ад ўздзеяння агнявых сродкаў праціўніка.
Таксама: У 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. на ваенных караблях казематам называлі браніраванае закрытае памяшканне для ўстаноўкі гармат і захоўвання боепрыпасаў. У 20 ст. казематы выйшлі з ужытку на ваенных караблях.
Фартыфікацыйныя казематы падзяляюцца на баявыя, назіральныя, жылыя, снарадныя і інш. Сучасныя фартыфікацыйныя збудаванні, якія маюць казематы, называюцца казематаванымі ().
Першыя абарончыя казематы з’явіліся ў 16 ст., найбольш распаўсюдзіліся ў канцы 18 — пач. 19 ст.
Літаратура — С.310
Спасылкі
Каземат на корабле // Военная энциклопедия: [В 18 т.] / Под ред. В. Ф. Новицкого и др. — СПб.: Т-во И. Д. Сытина, 1911—1915. Каземат // Плужников В. И. Термины российского архитектурного наследия от А до Я, а также Термины геральдики, Древнерусские религиозные монограммы, Расшифровки дат: Словарь-глоссарий — М.: «Искусство», 1995.
Катэгорыя:Фартыфікацыя