Сенто́нж () — гістарычная вобласць Францыі з цэнтрам у горадзе Сент. З IX стагоддзя — графства, якое ўваходзіла ў герцагства Аквітанія, разам з якой стала ў 1154 годзе ўладаннем Англіі. Сентонж быў часткова адваяваны Францыяй напачатку XIII стагоддзя, а цалкам — у 1371 годзе. У 1375 годзе Сентонж быў далучаны да каралеўскага дамена.
Гл. таксама Гістарычныя вобласці Францыі
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты кельцкай Галіі Катэгорыя:Графствы Францыі Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Францыі Катэгорыя:Новая Аквітанія