Агнястрэльная зброя, зброя, у якой для выкідання снарада (кулі) з канала ствала выкарыстоўваецца сіла ціску газаў, якія ўтвараюцца пры спальванні парахавога кідальнага зарада або спецыяльных палкіх сумесяў. Агнястрэльная зброя спалучае ў сабе як сродкі паражэння (снарад, міна, куля і інш.), так і сродкі іх кідання ў цэль (дастаўкі) (гармата, мінамёт, кулямёт, вінтоўка і інш.).

У наш час найбольш распаўсюджана наразная агнястрэльная зброя, існуе таксама гладкаствольная агнястрэльная зброя.

Сучасная агнястрэльная зброя падзяляецца на артылерыйскую зброю, стралковую зброю, гранатамёты.

Гісторыя

Першая згадка пра сумесі серы, салетры і вугалю расліннага паходжання для атрымання хутка палаючага парашка вядома з кітайскага манускрыпта для алхімікаў напісанага каля 808 года нашай эры. Аднак, чорны порах -- адносна слабае выбуховае рэчыва. Пры падпальванні на адкрытым паветры ён не выбухае, а толькі моцна гарыць. Пры падпальванні ў закрытым пасудзіне ён стварае ўмераны ціск. Першапачаткова порах выкарыстоўваўся ў рытуальных мэтах, пазней для стварэння петард і феерверкаў.

Першая агнястрэльная зброя — драўляная «Вогненная дзіда», прататып ручніцы — з’явілася ў Кітаі, хронікі зафіксавалі яе прымяненне ў 1132 годзе, але лічыцца, што агнястрэльная зброя там з’явілася ў X ст.

Не дужа добра даследавана, якое месца ў гісторыі ўзнікнення агнястрэльнай зброі займае грэчаскі агонь, бо, з аднаго боку, ён вядомы са значна даўнейшага часу, але, з іншага боку, няма яснасці ў спосабе яго кідання. Аднак ужо ў «Кнізе агнёў для спальвання ворагаў» (Liber ignium ad comburendos hostes), напісанай каля 1250 годаШтетбахер Альфред. Пороха и взрывчатые вещества / Пер. с нем. под ред. А. В. Сапожникова. — М.: ОНТИ, Главн. ред. хим. лит-ры, 1936. — С. 21-22. або ў канцы XIII стагоддзяPartington James Riddick. A History of Greek Fire and Gunpowder. — The Johns Hopkins University Press, 1998. — P. 43. Маркам Грэкам, пры апісанні пэўнага складу грэчаскага агню прыводзіцца цалкам пэўнае апісанне спосабу кідання: «1 частка каніфолі, 1 частка серы, 6 частак салетры ў тонка здробненым выглядзе растварыць у ільняным або лаўровым алеі, затым пакласці ў трубу або ў драўляны ствол і запаліць. Зарад адразу ляціць у любым кірунку і ўсё знішчае агнём»Romocky S. J. von. Geschichte der Explosivstoffe. — Bd. 3. — Berlin; Hannover. 1898.. Відаць, стрэл здзяйсняўся менавіта спосабам, характэрным для агнястрэльнай зброі (за кошт гарэння кідальнага рэчыва), і пры гэтым далёкасць прымянення грэчаскага агню значна перасягала кітайскую вогненную дзіду пры высокай эфектыўнасці.

Афіцыйна лічыцца, што ў Еўропе агнястрэльная зброя з’явілася ў пачатку XIV стагоддзя, калі развіццё тэхнікі дазволіла выкарыстоўваць энергію пораху. Каля 1300 года ў Еўропе з'явілася першая агнястрэльная зброя – гарматы. Самая ранняя вядомая выява гарматы змешчана ў дакуменце 1327 года, а першае зафіксаванае выкарыстанне гарматы ў баі вядома ў бітве пры Крэсі ў 1346 годзе, адной з найважнейшых бітваў Стогадовай вайны паміж Англіяй і Францыяй.

Гэта азначала новую эру ў ваеннай справе — з’яўленне артылерыі, у тым ліку асобнай галіны артылерыі — ручной артылерыі.

Першыя ўзоры ручной агнястрэльнай зброі ўяўлялі сабой параўнальна кароткія жалезныя або бронзавыя трубы, глуха запаяныя з аднаго канца, які часам заканчваўся стрыжнем (стрыжань быў цалкам металічным або пераходзіў у дрэўка). Трубы без стрыжняў прымацоўваліся да ложаў, якія прадстаўлялі сабой груба апрацаваныя драўляныя калоды.

Для зарадкі зброі ў канал засыпаўся зарад пораху, а затым туды ўводзілася жалезная або свінцовая куля. Зброю стралок заціскаў пад пахай або ўпіраў у плячо (зрэшты, часам упорам служыла і зямля). Запал зарада ажыццяўляўся шляхам паднясення кнота, які тлеў да невялікай адтуліны ў сценцы ствала.

Ужо ў першай чвэрці XV стагоддзя ў канструкцыі ручной агнястрэльнай зброі з’явіліся першыя ўдасканаленні — ствалы сталі даўжэйшымі, прыклады выгнутымі, а на самім ствале з’явіліся прыцэльныя прыстасаванні. Такая зброя ў Заходняй Еўропе называлася . Эфектыўнасць стральбы падобных узораў заставалася даволі нізкай, а працэс зарадкі займаў некалькі хвілін. Вялікую нязручнасць уяўляў сабой спосаб узгарання зарада — тлеючы кнот адцягваў стралка ад прыцэльвання.

Гл. таксама Джон Браўнінг Walther

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы