Галапагаскі марскі запаведнік () — марскі запаведнік, які ахоплівае Галапагаскія астравы і прылеглую акваторыю Ціхага акіяна. Запаведнік з'яўляецца адной з самых незвычайных экасістэм планеты і характарызуецца высокай біяразнастайнасцю. У 1978 годзе астравы былі ўключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Запаведнік з'яўляецца чацвёртым па велічыні пасля Марскога запаведніка на Брытанскай тэрыторыі ў Індыйскім акіяне, Запаведнай тэрыторыі астравоў Фенікс і Вялікага Бар'ернага рыфа.

Катэгорыя:Марскія запаведнікі Катэгорыя:Галапагоскія астравы Катэгорыя:Запаведнікі Эквадора Катэгорыя:З’явіліся ў 1986 годзе